Хімія торфу — навука пра састаў і хімічныя ўласцівасці торфу, якія вызначаюць асноўныя кірункі перапрацоўкі тарфяной сыравіны з мэтай атрымання разнастайных прадуктаў і матэрыялаў для розных галін гаспадаркі.

Асноўныя кірункі навук, распрацовак: сувязь хімічнага саставу з відам і тыпам торфу; хімія гумінавых кіслот, піроліз торфу; вытворчасць біялагічна актыўных рэчываў гумінавага паходжання, тэхналогіі атрымання воску, прэпаратаў для медыцыны, бытавой хіміі, сарбцыйных матэрыялаў для ачысткі сцёкавых вод ад нафтапрадуктаў і іонаў цяжкіх металаў, фарбавальнікаў і інш. Вялікі клас арганічных злучэнняў торфу — бітумаў, вугляводаў, гумінавых рэчываў  (руск.) — вызначае яго каштоўнасць як хімічнай сыравіны і арганічнага ўгнаення. Тэрмічная перапрацоўка торфу дазваляе атрымліваць тэхналагічны газ, вадкае паліва, кокс, вугляродныя сарбенты і інш.

Беларусь правіць

На Беларусі як самастойная галіна хіміі пачала фарміравацца з 1912 года на Мінскай балотнай доследнай станцыі. З 1932 года даследаванні па хіміі торфу вядуцца ў Інстытуце праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нацыянальнай АН. Уклад у фарміраванне і развіццё навук, даследаванняў па хіміі торфу зрабілі П. І. Бялькевіч, У. Я. Ракоўскі, І. І. Ліштван і інш.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць