Хім’ярыцкае царства

Хім'ярыцкае царства (Хім'яр; паўд. ар. пісьмо: , араб. حِمير‎‎) — старажытная дзяржава, якая існавала ў 2 стагоддзі да н.э. — 6 стагоддзі н.э. Узнікла ў канцы 2 стагоддзя да н.э. на паўднёвым захадзе Аравіі. У пачатку 1 стагоддзя да н.э. хім'ярыты захапілі ўсе пункты марскога гандлю на паўднёва-заходнім узбярэжжы Паўднёвай Аравіі, частку ўзбярэжжа Усходняй Афрыкі і частку тэрыторыі Сабейскага царства (Сабы). У канцы 2 стагоддзя н.э. аб'яднаныя сілы Аксумскага царства, Хадрамаўта і Сабы разбілі армію Хім'ярскага царства і зрабілі яго залежным ад Сабы. У пачатку 4 стагоддзя ўся Паўднёвая Аравія зноў трапіла пад уладу Хім'ярыцкага царства. У пачатку 6 стагоддзя тэрыторыя хім'ярытаў заваявалі эфіопы, у 2-й палове 6 стагоддзя — Сасаніды.

Хім'яр (бэзавы) у I ст. н.э.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць