Хіна (гавай. Hina, літаральна "дзяўчына") — багіня ў палінезійскай міфалогіі. Таксама вядомая як Сіна, Хіна-Хавае і Хіна-моту-аіну.

Хіна
Прапанова ахвяры Хіне на малюнку Поля Гагена "Марару"
Прапанова ахвяры Хіне на малюнку Поля Гагена "Марару"
Багіня Месяца, багіня-жанчына
Міфалогія Палінезійская
Пол жанчына
Муж Маўі, Тамі, бог-вугор
Дзеці Лака, Маўі
У іншых культурах Сіна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У гавайскай міфалогіі Хіна з'яўлялася багіняй Месяца. Згодна паданню, яна стамілася жыць сярод людзей, паляцела на Месяц і стала яго багіняй.

У маарыйскай, самоанскай, таіцянскай міфалогіі імя Хіны звычайна звязана з богам-вугром. Так, таіцяне лічылі, што Хіна першапачаткова была жонкай бога-вугра, але пакінула яго дзеля Маўі. Бог-вугар уварваўся ў хату Маўі, і той падманам забіў яго. З пахаваных кавалкаў вугра выраслі першыя какосавыя пальмы. У маарыйскай міфалогіі Хіна была згвалтаваная бацькам усіх вугроў. Яе муж Тамі забіў рыбіну, рассек на кавалкі, з якіх нарадзіліся марскія і рачныя вугры, а таксама іншыя рыбы.

Спасылкі правіць