Хірага Гэнай  (яп. 平賀 源内, 1728 год — 24 студзеня 1780 года) — японскі вынаходнік, фармацэўт, пісьменнік. Сапраўднае імя — Хірага Кунітома.

Хірага Гэнай
яп.: 平賀源内
Род дзейнасці пісьменнік, урач, батанік, вынаходнік, эсэіст, фармацэўт
Дата нараджэння 1728[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1780(1780-01-24)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паходзіў з правінцыі Санукі. Вывучаў фармацэўтыку, галандскія навукі, эканоміку, японскія навукі. Спрыяў тавараабмену паміж рэгіёнамі, арганізуючы выстаўкі прадукцыі з розных японскіх княстваў. Вынайшаў спосаб вырабу тканіны з азбесту, самастойна змайстраваў першы японскі тэрмометр і на аснове галандскіх распрацовак стварыў элекітэр  (англ.), генератар статычнай электрычнасці.

Зарабляў напісаннем сатырычных раманаў і драм для тэатра лялек, якія карысталіся вялікім поспехам у Эда. Сярод найбольш вядомых яго твораў — «Паданне пра элегантнага Сідакена» (яп. 風流志道軒伝), «Перакаці-поле» (яп. 根無草), «Свяшчэнная пераправа Ягуці» (яп. 神霊矢口渡). У бытавой сварцы забіў чалавека, пасля чаго быў заключаны ў турму. Памёр у наступным годзе ў камеры.

Зноскі

Спасылкі правіць