Хіра́льда (ісп.: Giralda — «флюгер») — славутасць, сімвал Севільі, чатырохкутная вежа, якая ўзнімаецца над Севільскім кафедральным саборам. Вышыня вежы складае каля 98 м. Была пабудавана ў 1184—1196 гадах як мінарэт мячэці, у перыяд, калі ў Андалусіі развівалася маўрытанскае мастацтва. Стала пры хрысціянах званіцай Севільскага сабора.

Славутасць
Хіральда
37°23′10″ пн. ш. 5°59′33″ з. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль гатычная архітэктура, art of Almoravides and Almohades[d] і іспана-маўрытанскае мастацтва[d]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля таго як у 1248 годзе Фердынанда III заваяваў Севілью, мячэць выкарыстоўвалі як сабор, пазней перабудаваўшы ў гатычным стылі. Мінарэт, аднак, захаваў сваю першапачатковую форму.

У 1568 годзе архітэктар Эрман Руіс дадаў новую квадратную ў плане званіцу, увянчаную трыма ярусамі «ліхтароў», які паслядоўна памяншаюцца. Верхні ўвянчаны стаячай на шары бронзавай статуяй, якая знаходзіцца на вышыні 83 м і служыць флюгерам, па-іспанску, хіральдылья (адсюль назва вежы).Хіральда адзіная мусульманская пабудова, якая вытрымала доўгую 16-месячную аблогу Севільі хрысціянамі ў часы Рэканкісты. З назіральнай пляцоўкі адкрываецца цудоўны выгляд на Севілью.

Першапачаткова Ла Хіральдай звалася не столькі ўся званіца, а менавіта сама статуя, якая сваімі памерамі і масіўнасцю стварала наймацнейшае ўражанне на сучаснікаў.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць