Хіранума Кіітыра
Хіранума Кіітыра (яп.: 平沼 騏一郎 Хіранума Кіітыра:, 28 верасня 1867, г. Цуяма, Акаяма, Японія — 22 жніўня 1952, г. Токіа, Японія) — японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і небагатага самурая. Генерал. Ваенны злачынец.
Хіранума Кіітыра | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
яп.: 平沼騏一郎 | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Каноэ Фумімара | ||||||
Пераемнік | Набуюкі Абэ | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Кантара Судзукі | ||||||
Пераемнік | Кантара Судзукі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Эйдзі Ясуі | ||||||
Пераемнік | Харуміты Танабэ | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ітыкі Кітокура | ||||||
Пераемнік | Фумімара Каноэ | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 верасня 1867[1][2] |
||||||
Смерць |
22 жніўня 1952[1][2] (84 гады) |
||||||
Месца пахавання |
|
||||||
Веравызнанне | сінтаізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар права[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, пракурор | ||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды |
|
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія правіць
У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.
У 1920 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Тайнага Савета. У 1921 годзе абраны Старшынёй Вярхоўнага суда Японіі. Старшыня нацыяналістычнага Грамадства дзяржаўных асноў.
У 1923 годзе ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Японіі і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1924 года. У 1924 годзе прызначаецца старшынёй Палаты пэраў Японскага парламента. У 1936 годзе становіцца старшынёй Тайнага савета і застаецца на гэтай пасадзе да 1939 года.
У 1939 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.
Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе арыштаваны, асуджаны на Такійскім працэсе на пажыццёвае зняволенне. У 1952 годзе быў амніставаны, але ў гэтым жа годзе сканаў.
Зноскі
- ↑ а б Kiichiro Hiranuma // Find a Grave — 1996. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Kiichirō Hiranuma // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
Літаратура правіць
- Bix, Herbert B. Hirohito and the Making of Modern Japan. Harper Perennial (2001). ISBN 0-06-093130-2
- Brendon, Piers. The Dark Valley: A Panorama of the 1930s. Vintage; Reprint edition (2002). ISBN 0-375-70808-1
- Frank, Richard B. Downfall: The End of the Imperial Japanese Empire. Penguin (Non-Classics); Reissue edition (2001). ISBN 0-14-100146-1
- Sherman, Christine. War Crimes: International Military Tribunal. Turner Publishing Company. (2001). ISBN 1-56311-728-2
- Wolferen, Karel van. The Enigma of Japanese Power: People and Politics in a Stateless Nation. Vintage; Reprint edition (1990). ISBN 0-679-72802-3