Хірокадзу Корээда

японскі кінарэжысёр і прадзюсар

Хірокадзу Корээда (яп.: 是枝 裕和, трансл. Hirokazu Kore-eda; нар. 6 чэрвеня 1962, Токіа) — японскі кінарэжысёр і прадзюсар. Яго фільмы раскрываюць тэмы смерці, памяці і прымірэння са стратай.

Хірокадзу Корээда
яп.: 是枝 裕和
Дата нараджэння 6 чэрвеня 1962(1962-06-06)[1] (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Японіі Японія
Адукацыя
Месца працы
Прафесія кінарэжысёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мантажор, кінасцэнарыст, рэжысёр
Кар’ера з 1991
Узнагароды
IMDb ID 0466153
kore-eda.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Корээда скончыў літаратурны факультэт Універсітэта Васэда ў Токіа і планаваў стаць пісьменнікам, аднак пасля выпуску пачаў працаваць асістэнтам рэжысёра ў тэлекампаніі «TVMan Union, Inc.beja», ствараючы дакументальныя фільмы. Свой першы фільм пад назвай «Аднак…» Корээда зняў у 1991 годзе. Праз чатыры гады ён зняў свой першы мастацкі фільм — «Прывіднае святло». Далейшыя фільмы Хірокадзу Корээды заслужылі шырокае прызнанне і атрымоўвалі ўзнагароды на міжнародных кінафестывалях. Найбольш паспяховымі мастацкімі фільмамі Корээды з’яўляюцца карціны «Пасля жыцця» (1998) і «Ніхто не ведае» (2004). Акрамя рэжысёрскай працы, Корээда выконвае і прадзюсарскую — у прыватнасці, ён прадзюсіраваў фільмы японскіх рэжысёраў Мівы Нісікавыbeja і Юсукэ Ісэіbeja.

У 2018 годзе фільм Хірокадзу Корээды «Крамныя зладзеі» ўзнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю.

Зноскі правіць

  1. Hirokazu Koreeda // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 16 снежня 2014.

Спасылкі правіць

 
У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Хірокадзу Корээда