Царкавішча (возера)

Царкаві́шча — возера ў Беларусі ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Ушача (цячэ праз возера).

Царкаві́шча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора каля 147,5[1] м
Даўжыня 0,93 км
Шырыня 0,66 км
Плошча 0,37 км²
Аб’ём 0,00205 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,64 км
Найбольшая глыбіня 16,1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,305 ‰
Празрыстасць 2,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 130,3 км²
Упадаюць рака Ушача, ручаі
Выцякаюць рака Ушача
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Царкаві́шча (Беларусь)
Царкаві́шча
Царкаві́шча
Царкаві́шча (Віцебская вобласць)
Царкаві́шча
Царкаві́шча
Map

Плошча люстра возера складае 0,37 км². Даўжыня 0,93 км, найбольшая шырыня 0,66 км. Даўжыня берагавой лініі 2,64 км. Найбольшая глыбіня возера 16,1 м, сярэдняя 5,5 м. Плошча вадазбору 130,3 км².

Катлавіна возера крыху выцягнутая з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 (на ўсходзе) да 10—12 метраў. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія і пясчаныя.
Глыбіні да 2 метраў займаюць каля 22 % плошчы возера. Да глыбіні 2,5—3,5 м дно возера пясчанае, глыбей выслана глеем.
Возера эўтрофнае, праточнае. Працякае рака Ушача, злучаючая Царкавішча з азёрамі Тартак і Замошша[2]. Упадаюць 2 ручаі і ручай з возера Полазна.
Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,7—3,2 м.

У Царкавішчы водзяцца шчупак, лешч, карась, плотка, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-33. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7.

Літаратура правіць

  • Царкавішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Богдзель І. І. Царкавішча // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 266.
  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Витебская область: Общегеографический атлас / Ред. И. Н. Шлык. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 24. — 36 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-985-508-049-8. (руск.)