Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы (Друя)

Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы — праваслаўны храм у г.п. Друя Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.

Славутасць
Царква Дабравешчання Прасвятой Багародзіцы
55°47′30″ пн. ш. 27°27′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль барока і псеўдарускі стыль
Map

У цэнтры гарадскога пасёлка. Пабудавана на месцы ранейшай драўлянай царквы. Сілуэтна адлюстравана на малюнку Н. Орды 1875—1877 гг. Зараз аднаўляецца.

Гісторыя правіць

Царква мае доўгую гісторыю. Яна знаходзілася пры небагатым манастыры, вядомым з XVI ст., які ў канцы XVIII ст. заставаўся адзінай праваслаўнай святыняй Браслаўшчыны.

Храм быў заснаваны ў 1687 г. Паводле дакумента ад 14 сакавіка 1687 г. вялікага гетмана літоўскага Казіміра Сапегі, праваслаўным вернікам было дазволена на ўласныя сродкі збудаваць храм у м. Сапежын. Ужо 28 снежня 1702 г. Аляксандр Сапега дае дазвол на будаўніцтва новага храма на месцы згарэлага. Новы храм збудавалі з цэглы ў 1723 г. Паводле легенды, манахі ўласнаруч выраблялі цэглу на будоўлю.

Пэўную суму манастыру ахвяраваў Пётр І, які праяжджаў праз Друю падчас Паўночнай вайны ў 1701 г. У горадзе жылі і сваякі жонкі імператара — Кацярыны. Падтрымлівалі манастыр і праваслаўныя купцы, якія плавалі па Заходняй Дзвіне. Але манастыр прыйшоў у заняпад. У 1837 г. яго закрылі, а царква стала прыходскай. У 1837 г. перакрылі дах храма і перабудавалі званіцу. На малюнку Дз. Струкава 1864 г. бачны храм, размешчаны на беразе Дзвіны, з атынкаванымі сценамі, накрыты трохсхільным дахам, без апсіды, побач знаходзілася драўляная званіца з шатровым завяршэннем. У 1871 г. да царквы прыбудавалі вежу-званіцу і бабінец, памянялі дах, дабавілі вялізны прысадзісты купал. Інтэр’ер храма меў фрэскі, прыгожы алтар, вядомы па фотаздымку.

 
Царква са званіцай на малюнку Д. Струкава. 1864

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры барока і рэтраспекрыўна-рускага стылю. Да прамавугольнага ў плане будынка праз кароткую трапезную далучана трох’ярусная (васьмярык на 2 чацверыках) шатровая званіца. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, званіца апяразана аркатурнымі паясамі.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць