Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (Орля)

Свята-Пакроўская царква - праваслаўны храм у в. в. Орля Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы
53°30′30″ пн. ш. 24°58′55″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Орля
Канфесія БПЦ
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Дата пабудовы 1866 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Фотаздымак Яна Балзункевіча. 1 студзеня 1900 г.

Пабудавана ў 1866 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адкрыта ў 19881990 гг.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прыземестая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай васьмерыковай званіцы, кароткай і нізкай трапезнай, купаладобнай малітоўнай залы і апсіды. Шатры званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен кантрастна вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: кілепадобныя ліштвы вокнаў-біфорыумаў, аркатурныя фрызы, вуглавыя руставаныя лапаткі. Унутры малітоўная зала накрыта шатровым скляпеннем на ветразях, апсіда вылучана 2-ярусным іканастасам.

Літаратура правіць