Царква Святога Лукі (Мюнхен)

Царква Святога Лукі (ням.: Lukaskirche) — найбуйнейшая пратэстанцкая царква Мюнхена. Храм адносіцца да Евангелічна-лютэранскай царквы Баварыі.

Славутасць
Царква Святога Лукі
48°08′07″ пн. ш. 11°35′15″ у. д.HGЯO
Краіна  Германія
Месцазнаходжанне
Канфесія Евангелічная царква Германіі[d]
Благачынне Евангелічна-лютэранская царква Баварыі[d]
Архітэктурны стыль гістарызм[d]
Дата заснавання 1893
Сайт sanktlukas.de
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак быў пабудаваны ў 1893-1896 гг. па праекце архітэктара Альберта Шміта на беразе Ізара. Экстэр'ер царквы Святога Лукі мае пераважна раманскія рысы, уласцівыя да Рэфармацыі, унутры ж пераважаюць элементы рэйнскай готыкі.[1] На момант пабудовы гэта была трэцяя лютэранская царква горада пасля царквы Святога Матфея, адкрытай у 1833 годзе, і Святога Марка, пабудаванай у 1877 годзе. Усходні фасад мае дзве вежы, у заходняй частцы — купал вышынёй амаль 64 м.

На сёння Царква Святога Лукі — адзіная з добра захаваных пратэстанцкіх цэркваў у гістарычным раёне Мюнхена. Хоць царкву ў горадзе завуць Der Dom Der Münchner Protestanten (Сабор Мюнхенскіх пратэстантаў), яна не з'яўляецца кафедрай біскупа.

У царкве маецца арган 1932 года.[2]

Зноскі

Спасылкі правіць