Царква Святога Міхаіла Арханёла (Навасёлкі)

Свята-Міхайлаўская царква — праваслаўны храм у в. Навасёлкі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Царква Святога Міхаіла Арханёла
52°01′46″ пн. ш. 24°21′42″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Навасёлкі
Канфесія Праваслаўе
Епархія Брэсцкая і Кобрынская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар Фёдар Ільіч Афанасьеў
Дата пабудовы 1881 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1881 годзе з дрэва па праекце архітэктара Ф. Афанасьева[1].

Архітэктура правіць

 
Пахаванні на цвінтары

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Па падоўжнай восі ў адзіную кампактную кампазіцыю аб'яднаны зрубы прытвора-званіцы, двух'яруснага аб'ёму малітоўнай залы, пяцісценнай апсіды з бакавымі рызніцамі. Сілуэт будынка фатміруюць цыбулепадобныя галоўка двух'яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцы і купал на васьмігранным барабане над чатырохсхільным дахам асноўнага аб'ёму. На фоне гарызантальна-вертыкальнай шалёўкі сцяны вылучаюцца разныя фрызы, карнізы, фігурныя ліштвы прамавугольных аконных праёмаў.

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 8, воп. 2, спр. 294, арк. 209 — 210; ф. 97, воп. 1, спр. 466, арк. 44 — 45.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. - 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць