Царква Усіх Святых (Мінск)

праваслаўная царква ў Мінску

Царква Усіх Святых (поўная назва — Мінскі храм-помнік у гонар Усіх святых і ў памяць аб ахвярах, якія паслужылі выратаванню Айчыны нашай) — храм Беларускай праваслаўнай царквы ў Мінску.

Сакральнае збудаванне
Царква Усіх Святых
53°56′31″ пн. ш. 27°39′13″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Канфесія БПЦ
Епархія Мінская епархія
Архітэктар Леў Мікалаевіч Пагарэлаў і Міхаіл Уладзіміравіч Рыбнікаў
Дата заснавання XX ст.
Матэрыял цэгла
Сайт hramvs.by
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Першы камень у падмурак храма-помніка ў 1991 годзе заклаў Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II.

У 1996 годзе пры ўдзеле Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Філарэта тут была закладзена капсула з памятнай граматай з заклікам да нашчадкаў.

2 ліпеня 2010 года ў крыпце храма-помніка адбылася цырымонія пахавання астанкаў невядомых салдат. Гэта былі рэшткі трох невядомых салдат, якія загінулі ў бітвах трох войнаў — Вайны 1812 года, Першай сусветнай вайны і Вялікай Айчыннай вайны.

Бронзавыя вароты на ўваходзе ў крыпту (2013—2017, скульптары С. Аганаў, А. Хацяноўскі), якія важаць амаль тону, упрыгожваюць шэсць барэльефаў, на якіх адлюстраваныя трагедыі беларускай гісторыі. На іх паказаныя Грунвальд­ская бітва, абарона Смаргоні, якая ў час Першай сусветнай вайны доўжылася 810 дзён, а таксама Салавецкі лагер асобага прызначэння, чыімі вязнямі ў 1920-я гады яго былі прадстаўнікі многіх нацыянальнасцей, у тым ліку і беларусы, Хатынская трагедыя, найбуйнейшы канцэнтрацыйны лагер смерці ў Беларусі — Трасцянец, найбуйнейшая тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай АЭС[1].

У кастрычніку 2012 года каля царквы быў адкрыты помнік патрыярху Алексію II.

Зноскі

Спасылкі правіць