Царква Усіх Смуткуючых Радасць (Шаркаўшчына)

Царква Усіх Гаротных Радасць — праваслаўны храм, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю, размешчаны ў цэнтры г. п. Шаркаўшчына.

Праваслаўны храм
Царква ў Гонар Абраза Прасвятой Багародзіцы Усіх Смуткуючых радасць
Здымак Я. Балзункевіча
Здымак Я. Балзункевіча
55°21′37,99″ пн. ш. 27°27′57,7″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Шаркаўшчына
Канфесія БПЦ і праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1897 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000828шыфр 213Г000828
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1897 годзе з цэглы на месцы драўлянага храма 1841 года. У Вялікую Айчынную вайну паўзруйнавана. У 1970-я гады ў ёй быў размешчаны Дом культуры. Першапачатковы выгляд храма вядомы па фотаздымку Я. Балзункевіча 1910—1914 гадоў. Дзейнічае.

Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Архітэктура правіць

4-часткавую аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай, кароткая трапезная, кубападобны аб'ём малітоўнай залы, паўкруглая апсіда. 4-схільны дах асноўнага аб'ёму завершаны цыбулепадобным купалком на 8-гранным барабане. У архітэктурна-дэкаратыўным афармленні помніка выкарыстаны матывы старажытнарускага дойлідства: кілепадобныя броўкі над арачнымі аконнымі праёмамі, аркатура, руставаныя вуглавыя лапаткі. Уваход вылучаны арачным парталам.

Літаратура правіць

  • Царква Усіх Смуткуючых Радасць // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2001. — С. 209.
  • Шарковщинская церковь Всех Скорбящих Радость // Туристские регионы Беларуси / под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2008. — С. 201.
  • Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 445.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць