Царства Польскае

Частка Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі (1815-1918)

Царства Польскае (польск.: Królestwo Polskie) — дзяржаўнае ўтварэнне ў Цэнтральнай Еўропе, якое было ў асабістай уніі з Расійскай імперыяй у 1815—1830 гадах. У 1831 годзе пасля паразы Лістападаўскага паўстання Царства Польскае непасрэдна ўключана ў склад Расійскай імперыі. У 1864 годзе, пасля паразы Студзеньскага паўстання, расійскі імператар пазбавіў Каралеўства Польскае слядоў аўтаноміі, край стаў звычайнай тэрыторыяй Расіі пад назвай «Прывіслянскі край».

Асабістая унія, генерал-губернатарства Расійскай імперыі, з 1831 года ў складзе Расійскай імперыі як аўтаномная адзінка, з 1864 года ў складзе Расійскай імперыі без аўтаноміі
Царства Польскае
польск.: Królestwo Polskie
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: Pieśń narodowa za pomyślność króla[d]
< 
 >
1815 — 1915

Сталіца Варшава
Мова(ы) польская мова, руская мова
Афіцыйная мова руская і польская
Рэлігія каталіцызм
Грашовая адзінка Polish rubel[d]
Плошча 127 тыс. км² (1816)
Насельніцтва 2,7 млн чал. (1816 год)
Форма кіравання асабістая унія
Дынастыя Раманавы
Цар
 • 18151825 Аляксандр I
 • 18251855 Мікалай I
 • 18551881 Аляксандр II
 • 18811894 Аляксандр III
 • 18941917 Мікалай II
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пасля Венскага кангрэса, які замацаваў вынікі Напалеонаўскіх войнаў, Расія атрымала Царства Польскае, Прусія — Вялікае княства Пазнаньскае, Аўстрыя — Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі. Царства Польскае займала цэнтральную частку Польшчы: Варшава, Лодзь, Каліш, Сувалкі. Плошча 127 тыс. км², насельніцтва 2,7 млн чал. (1816), 9,5 млн чал (1897).

Кіраўніком дзяржавы быў кароль Польшчы. Каралямі Польшчы ў гэты перыяд станавіліся імператары Расіі, але, каб заняць польскі каралеўскі сталец, яны павінны былі каранавацца ў Варшаве. На справе, толькі Мікалай I зрабіў гэта ў 1829 годзе.

Зноскі

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць