Цар-агонь

альбом этна-трыа Троіца

«Цар-агонь» — сёмы студыйны альбом беларускага этна-трыа Троіца, выдадзены 2 лістапада 2018 года. Альбом, грошы на які збіраліся з дапамогай краўдфандзінгу[1], стаў першай працай гурта за сем гадоў і адрозніваецца ад папярэдняй кружэлкі Зімачка большай камернасцю і аскетычнасцю гучання.[2]

Цар-агонь
Вокладка альбома Троіца «Цар-агонь» (2 лістапада 2018)
Студыйны альбом Троіца
Дата выпуску 2 лістапада 2018
Запісаны 2017-2018
Жанр Фолк
Фолк-рок
Працягласць 69:17
Мова песень Беларуская
Лэйбл Вігма
SunWoofer
Храналогія Троіца
Зімачка
(2011)
Цар-агонь
Сінглы з Цар-агонь
  1. «Святая зямля»
    Выпушчаны: 27 сакавіка 2018

Пра альбом правіць

Усе спевы, прадстаўленыя ў альбоме, былі сабраны Іванам Кірчуком у фальклорных экспедыцыях па Беларусі.[2]

Па словах музыкаў, запісваючы альбом, яны не імкнуліся выбудаваць "сцяну гука", дамагчыся эфекта вялікага аркестра ці хора. Наадварот - ім жадалася максімальна наблізіцца да слухача, каб пры знаёмстве з альбомам узнікала адчуванне, быццам гурт грае недзе побач, "у суседнім пакоі вясковай хаты".[2]

Прэм'ера першай кампазіцыі "Святая зямля" адбылася 27 сакавіка 2018 года. Саму песьню Іван Кірчук прысьвяціў 100-годзьдзю Беларускай Народнай Рэспублікі з такімі словамі: «За усё, што мы маем i будзем мець — нiзкi паклон продкам!»[3]

У альбоме прысутнічаюць як абрадавыя спевы: "Яшчар", "Цар-агонь", "Шчадруха", так і балады ("А ў нядзельку"), а таксама складаныя па структуры кампазіцыі накшталт "Мядзведзь", складзенай з трох частак, прысвечанай беларускаму святу Камаедзіцы.

Рэцэнзіі правіць

Альбом быў сустрэты пераважна станоўчымі рэцэнзіямі: на міжнародным партале beehy.pe ён трапіў у васьмёрку лепшых беларускіх альбомаў па выніках 2018 года. Аўтар артыкула адзначае, што гэта бездакорна выкананы матэрыял, але ў дыскаграфіі гурта ёсць і больш цікавыя альбомы.[4]

Трэкліст правіць

НазваСловыМузыка Працягласць
1. «Яшчар» народныяТроіца 7:02
2. «Адаме» народныяТроіца 3:48
3. «Зіма з Летам» народныяТроіца 5:33
4. «Цар-Агонь» народныяТроіца 9:33
5. «Лета» народныяТроіца 5:44
6. «Шчадруха» народныяТроіца 5:09
7. «А ў нядзельку» народныяТроіца 9:09
8. «Мядзведзь» народныяТроіца 9:37
9. «Ой, маю» народныяТроіца 6:03
10. «Святая Зямля» народныяТроіца 7:34
69:17

Удзельнікі запісу правіць

  • Іван Кірчук - вакал, нар. духавыя інструменты, гуслі, смык, домра, варганы
  • Юрый Дзмітрыеў - акустычная 6-стр. гітара, домра, вакал
  • Юрый Паўлоўскі - перкуссія, дарабука, глюкафон, барабаны, гонг, калімба.

Запіс зроблены ў Studio Super8, Мінск, Беларусь. 2017-2018 г.

Запіс, звядзенне і мастэрынг: Барыс Ланькоў.

Зноскі

Спасылкі правіць