Целаахоўнік кілера

Целаахоўнік кілера (англ.: The Hitman's Bodyguard) — амерыканскі камедыйны баявік рэжысёра Патрыка Х’юза з Гэры Олдманам у ролі беларускага дыктатара і ваеннага злачынцы Уладзіслава Дукавіча.

Целаахоўнік кілераM:
The Hitman's Bodyguard
Жанр гістарычны раман
Рэжысёр Патрык Х'юз
Прадзюсар Дэвід Элісан
Марк Гіл
Дана Голдберг
Мэцью О'Тул
Джон Томпсан
Лес Уэлдан
Сцэнарыст Том О'Конар
У галоўных
ролях
Раян Рэйналдс
Сэмюэль Л. Джэксан
Гэры Олдмен
Сальма Хаек
Элодзі Юнг
Жуакін дэ Алмейда
Кірсці Мітчэл
Рычард Э. Грант
Аператар Джулс О'Лафлін
Кампазітар Этлі Эрварсан
Кінакампанія Nu Image[1],
Cristal Pictures[1]
Працягласць 118 хвіліна[2]
Бюджэт $29,000,000[3]
Зборы >$21,600,000[3]
Краіна ЗША
Мова англійская
Год 2017
Наступны фільм Hitman's Wife's Bodyguard[d]
IMDb ID 1959563
Афіцыйны сайт

Сюжэт правіць

Паводле сюжэту, спецагент Майкл Брус (Раян Рэйналдс) вымушаны аб’яднацца з кілерам Дарыюсам Кінкейдам (Сэмюэль Л. Джэксан), каб уратаваць кілера ад забойства беларускімі наймітамі і даць яму магчымасць сведчыць у судзе супраць дыктатара.

Факты правіць

У беларускім пракаце Дукавіч ператварыўся з беларускага дыктатара ў баснійскага. Гэта было зроблена з ініцыятывы не Беларусі, а расійскага дыстрыб’ютара — Megogo Distribution. Таксама беларускі дыктатар стаў баснійскім у расійскім і ўкраінскім пракаце.

Крытыка правіць

Большасць крытыкаў дае фільму сярэднія адзнакі. Паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся толькі 35 % крытыкаў, якія далі сярэднюю адзнаку ў 4,9 з 10[4] (таксама 49 балаў ад крытыкаў са 100 магчымых фільм мае на Metacritic[5]). Паводле брытанскай Times, фільм проста паўтарае формулу баевікоў 1980-х гадоў кшталту «Лятальнай зброі» ці «48 гадзінаў»; амерыканскі Wall Street Journal  (англ.) кажа пра «размыты тон» фільму, але брытанскі The Sun апісвае фільм — «тупы як баран, пякельна гучны, не настолькі добры, як ён сам лічыць, але ўсё роўна добры». 70 % шараговым гледачам, паводле Rotten Tomatoes, фільм спадабаўся.

У расійскіх СМІ на момант публікацыі выйшаў толькі адзін агляд фільму — «Российская газета», афіцыйнае СМІ ўраду Расіі, ацаніла фільм у 3,5 з 5 балаў, ня згадваючы пра нацыянальнасць Дукавіча.

Зноскі

  1. а б Film Releases. Variety Insight. Праверана October 25, 2016.
  2. The Hitman's Bodyguard. British Board of Film Classification. Праверана July 26, 2017.
  3. а б The Hitman's Bodyguard (2017). Box Office Mojo. Праверана August 20, 2017.
  4. The Hitman's Bodyguard (2017). Rotten Tomatoes. Праверана August 18, 2017.
  5. The Hitman's Bodyguard reviews. Metacritic. Праверана August 18, 2017.