Церуха (рака)

рака ў Беларусі

Церуха́[1][2], Цяруха — ракарака ў Добрушскім і Гомельскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Сож (басейн Дняпра).

Цяруха
Характарыстыка
Даўжыня 57 км
Басейн 525 км²
Расход вады 1,8 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае
 • Каардынаты 52°06′51″ пн. ш. 31°36′33″ у. д.HGЯO
Вусце Сож
 • Месцазнаходжанне за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́
 • Каардынаты 52°12′08″ пн. ш. 30°56′07″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,7 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Сож → Дняпро → Чорнае мора
Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Добрушскі раён, Гомельскі раён
physical
Церуха (рака)
Церуха (рака)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Агульнае правіць

Даўжыня ракі 57 км. Плошча вадазбору 525 км², пад лесам 26 %. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7[1] м/км. Сярэдні расход вады ў вусці складае 1,8[1] м³/с. Выток знаходзіцца за 2 км на паўднёвы ўсход ад пасёлка Альховае. Упадае ў Сож за 3,5 км на захад ад вёскі Церуха́. Пойма двухбаковая, шырыня да 2 км, часткова асушаная. Рэчышча каналізаванае ў верхнім і сярэднім цячэнні, шырыня да 10 м. Берагі стромкія, вышынёю да 3 м. На перыяд вясновай паводкі прыходзіцца 55 % гадавога сцёку. На рацэ некалькі шлюзаў[1]. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Асноўныя прытокі правіць

На рацэ знаходзяцца правіць

Зноскі

  1. а б в г Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  2. БелЭн 2003.

Літаратура правіць