Цусіма (яп.: 対馬) — група астравоў у Японскім моры. Належыць Японіі (адносіцца да прэфектуры Нагасакі, да 1872 года быў самастойнай адміністрацыйнай адзінкай — правінцыяй Цусіма). Размешчаны ў Карэйскім праліве паміж Карэяй і паўднёвым японскім востравам Кюсю. Агульная плошча — 696,3 км². Насельніцтва — 34,4 тыс. жыхароў (2010).

Цусіма
яп. 対馬
Характарыстыкі
Плошча696,3 км²
Найвышэйшы пункт649 м
Насельніцтва34 400 чал. (2010)
Шчыльнасць насельніцтва49,4 чал./км²
Размяшчэнне
34°25′00″ пн. ш. 129°19′37″ у. д.HGЯO
АкваторыяЯпонскае мора
Краіна
Рэгіёнпрэфектура Нагасакі
Цусіма (Японія)
Цусіма
Цусіма
Праблемы з <mapframe>:
  • Атрыбут «latitude» мае няслушнае значэнне
  • Атрыбут «longitude» мае няслушнае значэнне
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Размяшчэнне

Гісторыя правіць

У 1949 годзе, праз год пасля абвяшчэння Рэспублікі Карэя, прэзідэнт Лі Сын Ман высунуў тэрытарыяльныя прэтэнзіі да акупаванай амерыканскімі войскамі Японіі на Цусіму і заявіў пра гістарычную прыналежнасці вострава да старажытнай карэйскай дзяржавы Сіла. Адпаведны законапраект быў разгледжаны ў паўднёвакарэйскай Нацыянальнай Асамблеі 22 сакавіка 1949 года, але быў адкладзены на стадыі парламенцкага камітэта. У канцы 1949 года Лі Сын Ман адмовіўся ад гэтай ідэі, бо прызнаў, што працяг спору прывядзе да канфлікту з іншымі дзяржавамі. Дзяржаўны дэпартамент ЗША, падводзячы вынікі справы, заявіў, што сіласкі кантроль над востравам скончыўся ў 500 годзе, а ў 17 ст. Цусіма была канчаткова мірна і добраахвотна ўключана ў склад японскай метраполіі, што не выклікала ніякіх пратэстаў у тагачаснага кіраўніцтва Карэі[1].

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць