Цыклапентан

хімічны кампанент

Цыклапентан, пентаметылен C5H10 — насычаны вуглевадарод аліцыклічнага шэрагу, адзін з найпростых цыклаалканаў.

Цыклапентан
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₅H₁₀
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 287-92-3
PubChem 9253
Рэг. нумар EINECS 206-016-6
SMILES
RTECS GY2390000
ChemSpider 8896

Бескаляровая, з характэрным пахам вадкасць. Малекулярная маса 70,1 а.а.м. Тэмпература кіпення 49,3 °C, тэмпература плаўлення −93,9 °C, шчыльнасць 0,745[1] (755[2]) г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Паказчык праламлення 1,4067[2]. Нерастваральны ў вадзе, змешваецца з бензолам, эфірам, ацэтонам, раствараецца ў этаноле.

Цыклапентан (разам з цыклагексанам і іх алкілвытворнымі) сустракаюцца ў нафце. Выкарыстоўваецца ў якасці пенаўтваральніка замест фрэону ў вытворчасці халадзільнай тэхнікі[3].

Зноскі

Спасылкі правіць