Цыкорыя[3][4] (Cichorium) — род адна-, двух- і шматгадовых травяністых раслін сямейства астравых.

Цыкорыя

Цыкорыя звычайная (Cichorium intybus). Агульны выгляд квітнеючай расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cichorium


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  36762
NCBI  13426
EOL  59432
GRIN  t:2603
IPNI  8310-1

Апісанне правіць

Расліны з расстаўлена-галінастымі сцябламі і чаргаваным лісцем. Прыкаранёвае лісце чаранковае ад стругападобна-перыстараздзельнага да суцэльнага, шчацінкава-валасістае, верхняе — ланцэтнае, сцяблоабдымнае. Кветкавыя кошыкі буйныя, шырока раскрытыя, з цыліндрычнымі двухрадковымі абгорткамі; кветкі двухполыя, язычковыя. Плод — сямянка з чубком.

Пашырэнне правіць

Адрозніваецца каля 10 відаў, пашыраных пераважна ў Міжземнамор’і. На Беларусі сустракаецца дзікарослая цыкорыя звычайная (Cichorium intybus) і інтрадукаваная цыкорыя салатная (Cichorium endivia), якую вырошчваюць як салатную расліну.

Прымяненне ў народнай медыцыне правіць

Цыкорыя шырока выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Маладое лісце ядомае, у ім утрымоўваюцца вітамін C, каратын, салата з іх асабліва карысная для хворых на дыябет (у расліне ёсць інулін). На пашах цыкорыю добра ядуць жывёлы. Цыкорыя — добры меданос, дае шмат нектару і пылка. Карані выкарыстоўваюць як сурагат кавы. З гэтай мэтай у культуры вырошчваюць Cichorium endivia.

На Беларусі ў дзікім стане расце адзін від цыкорыі — цыкорыя звычайная (Cichorium intybus)[5].

Цыкорыя з’яўляецца кармавой раслінай для лічынак некаторых матылькоў, напрыклад для такіх відаў, як Xestia c-nigrum, азімая соўка (Agrotis segetum) і Diasemia reticularis.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 37. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Назва паводле Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  5. База Растения Беларуси

Літаратура правіць

  • Лекарственные растения и и их применение. Изд. 5-5, перераб. и доп. «Наука и техника». Мн., 1974. 592 с. с ил. (АН БССР. Ин-т эксперим. ботаники им. В. Ф. Купревича)
  • Енциклопедія українознавства. У 10-х т. / Гол. ред. Володимир Кубійович. — Париж; Нью-Йорк: Молоде Життя, 1954—1989.
  • Якаўлева І., Кухарава Л. Цыкорыя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі правіць