Цэаліты (ад грэч. zeo — кіпячы і lithos — камень) — вялікая група мінералаў, гідраалюмасілікатаў кальцыю і натрыю, у якіх гэтыя элементы часам замешчаны на K, Ba, Sr і інш. Пры награванні цэалітаў вада вылучаецца паступова, не разбурае крышталічнай рашоткі. Цэаліты бясколерныя або белыя, часам афарбаваныя ў жоўты або чырвоны колеры, маюць іонаабменныя ўласцівасці. Штучныя цэаліты — пермутыты — выкарыстоўваюцца як адсарбенты для змякчэння вады, ачысткі тлушчаў, алеяў, сокаў і інш.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Rhodes C.J. Zeolites: Physical Aspects and Environmental Applications // Annu. Rep. Prog. Chem. — 2007. — C. 103. — p. 287—325. doi:10.1039/b605702k.
  • Жданов С. П. Синтетические цеолиты — М.:Химия. — 1981. — 261 с.
  • Гордина Н. Е. Низкомодульные цеолиты: Структура, свойства, синтез. — М.: Издательство: Красанд. — 2018. — 234 с. ISBN 978-5-396-00842-7
  • Коссовская А. Г. Природные цеолиты. — Москва: Наука. — 1980. — 232 с.