Цэментацыя сталі

Цэментацыя сталі — разнавіднасць хіміка-тэрмічнай апрацоўкі, яўляе сабой дыфузійнае насычэнне паверхневага пласта вырабаў з нізгавугляродзістай сталі (0,1-0,2 % С) вугляродам пры нагрэве ў адпаведным асяроддзі. Мэта цэментацыі — павышэнне цвёрдасці і зносаўстойлівасці паверхні, што дасягаецца узбагачэннем павярхоўнага пласта вугляродам (да 0,8-1,2 %) і наступнай загартоўкай з нізкім адпускам (пры гэтым сярэдзіна выраба, не насычаная вугляродам, захоўвае высокую глейкасць). Глыбіня цэментаванага пласта 0,5-1,5 мм (радзей больш); канцэнтрацыя вугляроду ў пласце змяншаецца ад паверхні да сярэдзіны выраба. Цэментацыя і наступная тэрмічная апрацоўка павышаюць мяжу трываласці металу і паніжаюць адчувальнасць яго да канцэнтратара напружання. Адрозніваюць цэментацыю цвёрдымі вугляродаўтрымальнымі сумесямі (карбюрызатарамі) і газавую цэментацыю.