Цэнтральна-Задунайскі край

Цэнтральна-Задунайскі край (венг.: Közép-Dunántúl) — статыстычны (NUTS 2) рэгіён Венгрыі, які ўключае медзье Комарам-Эстэргам, Феер, Веспрэм. На поўначы мяжуе са Славакіяй, з поўдня абмежаваны возерам Балатан, на ўсходзе — Дунаем[1].

Рэгіёны Венгрыі

Плошча рэгіёна складае 11 237 км². (пяты па плошчы рэгіён Венгрыі).[2] Насельніцтва — 1 094 104 чалавек (даныя 2011 года).[3] Узровень беспрацоўя ў 2001 годзе складаў 4,6 %.[2]

Рэгіён дынамічна развіваецца, мае добрае геаграфічнае размяшчэнне і кваліфікаваную рабочую сілу.[4] Наяўная інфраструктура патрабуе дадатковага развіцця для прыцягнення інвестыцый.[4]

На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца адно з самых цёплых азёр Еўропы Веленцэ.[1] Асноўныя славутасці размешчаны ў гарадах Секешфехервар, Веспрэм.[1] Нацыянальны парк Прыбалатанскага ўзвышша.

У Херэндзе з 1826 года вырабляецца фарфор (Herend).[1]

Зноскі

Літаратура правіць