Цэнтральны раён (Санкт-Пецярбург)

раён Санкт-Пецярбурга

Цэнтральны раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Санкт-Пецярбурга. Раён размешчаны ў цэнтральнай гістарычнай частцы Санкт-Пецярбурга. З поўначы і усходу мяжой раёна з’яўляецца рака Нява, паўднёвая мяжа праходзіць па Абводным канале. Заходняя мяжа праходзіць ад Палацавага моста, уключае Дварцовую плошчу, частку Адміралцейскага праспекта, усю Гарохавую вуліцу, участак Загараднага праспекта, Звенігародскую вуліцу і па вул. Канстанціна Заслонава выходзіць на Набярэжную Абводнага канала. Цэнтральны раён утвораны распараджэннем мэра Санкт-Пецярбурга ад 11.03.1994 № 196-р «Аб зменах адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Санкт-Пецярбурга» шляхам аб’яднання тэрыторый скасаваных Дзяржынскага, Куйбышаўскага і Смольнінскага раёнаў (пры гэтым захаваліся Дзяржынскі, Куйбышаўскі і Смольнінскі раённыя суды).

Цэнтральны раён
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 11 сакавіка 1994
Кіраўнік Maksim Meyksin[d]
Плошча
  • 17,12 км²
Цэнтральны раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы