Центурыён, A41 (англ.: Centurion, A41) — брытанскі сярэдні танк. Па заходняй класіфікацыі належыць да АБВ першага пакалення.

Центурыён
Класіфікацыя сярэдні танк/асноўны баявы танк[1]
Краіна  Вялікабрытанія
Баявая маса, т 43—51
Гісторыя
Вытворца Leyland Motors, Royal Ordnance Factory, Vickers
Гады вытворчасці 19451962
Гады эксплуатацыі 1945—цяперашні час
Колькасць выпушчаных, шт. 4423
Асноўныя аператары Вялікабрытанія Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка Швецыя Сінгапур
Габарыты
Даўжыня, мм 7200
Шырыня, мм 3390
Вышыня, мм 3010
Узбраенне
Калібр і марка гарматы 76,2-мм QF 17 pounder
83,4-мм QF 20 pounder
105-мм L7
Тып гарматы наразная
Кулямёты 1-2 × 7,92-мм BESA
1-7,62 Браўнінг
1-12,7 Браўнінг
Рухомасць
Тып рухавіка V-вобразны 12-цыліндравы карбюратарны вадкаснага астуджэння
Хуткасць па шашы, км/г 35
Запас ходу, км 192
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Распрацаваны ў 19431945 гадах для супрацьстаяння германскім цяжкім танкам у рамках канцэпцыі «ўніверсальнага танка», які павінен быў замяніць сабой існуючыя раней пяхотныя і крэйсерскія танкі. Першыя серыйныя «Цэнтурыёны» паступілі ў армію ў 1945 годзе, ужо пасля заканчэння баявых дзеянняў у Еўропе. Неаднаразова мадэрнізуемы, «Цэнтурыён» знаходзіўся ў серыйнай вытворчасці з 1945 па 1962 год. Усяго было выпушчана 4423 танкі гэтага тыпу, не лічачы машын на яго базе.

«Цэнтурыён» складаў аснову танкавага парку Вялікабрытаніі аж да сярэдзіны 1960-х, калі быў заменены асноўным баявым танкам «Чыфтэн». Большая частка выпушчаных танкаў была, у асноўным пасля зняцця з узбраення, пастаўлена шэрагу іншых краін. Першае баявое прымяненне «Цэнтурыёна» адбылося ў Карэйскай вайне, з тых часоў ён прымаў удзел у многіх іншых канфліктах, у прыватнасці у В’етнамскай вайне і шэрагу блізкаўсходніх войнаў. Па стане на 2007 год у асноўным зняты з узбраення ў большасці краін, але ўсё яшчэ застаецца ў страі ў Ізраілі, Іарданіі, ПАР і Сінгапуры.

Апісанне правіць

Сярэдні танк Centurion выкананы па класічнай кампанавальнай схеме з кармавым размяшчэннем маторна-трансмісійнага аддзялення. У пярэдняй частцы корпуса танка найбольш распаўсюджанай мадыфікацыі Centurion Mk.3 справа размешчана аддзяленне кіравання, у якім знаходзіцца кіроўца, а з левага боку размешены боепрыпасы, скрыня для захоўвання маёмасці і бак для пітной вады. У даху аддзялення ўпраўлення маецца люк механіка-кіроўцы, у вечках якога ўстаноўлены два перыскапічных прыбора назірання. У баявым аддзяленні, размешчаным у сярэдняй частцы танка, размяшаюцца справа ад гарматы наводчык і камандзір танка, злева — зараджаючы.

На даху вежы справа знаходзіцца камандзірская вежка з люкам, па перыметры якой устаноўлены скошаныя блокі трыплекс. У даху вежкі ўсталёўваецца перыскоп, лявей камандзірскай вежкі размешчаны люк зараджалага. Для назірання за мясцовасцю зараджаючы карыстаецца перыскапічным назіральным прыборам. У наводчыка ўсталяваны перыскапічны прыцэл. У кармавой частцы вежы прадугледжаны круглы люк, закрываемый вечкам. Пад падлогай баявога аддзялення ўстаноўлены акумулятарныя батарэі.

Радыёстанцыя размешчана ў кармавой частцы вежы, на даху якой устаноўлены тры антэны. У пярэдняй частцы вежы звонку злева і справа ад рухомай браніроўкі ўстаноўлена па адным шасціствольным гранатамётаў калібра 51 мм для пастаноўкі дымавых завес. На бартах вежы замацаваны скрыні, у якіх укладваюцца чахлы, маскіровачныя сеткі, палатка, коўдры і іншае. На карме вежы замацаваны запасны бачок з вадой ёмістасцю 20,5 л і шпулькі з кабелем.

Узбраенне правіць

У вежы танка ўстаноўлена 83,8-мм (20-фунтовая) наразная гармата з пачатковай хуткасцю бранябойнага снарада 1020 м/сек. З гарматай спараваны кулямёт калібра 7,92 мм. Гармата танка выканана без дульнага тормазу. Зенітны кулямёт на танку не ўстанаўліваецца. Трапнасць стральбы з танка з ходу забяспечваецца ўстаноўкай стабілізатара ўзбраення ў двух плоскасцях навядзення. Механізмы вертыкальнай і гарызантальнай наводкі гарматы маюць электрычны прывад. Боекамплект складае 65 стрэлаў да гарматы і 3600 патронаў да кулямёта.

Машыны на базе правіць

  • FV 3802 — самаходная артылерыя, узброеная 87,6 мм гарматай, з рухавіком ў задняй часткі як і гармата танка, але з пяццю апорнымі коўзанкамі на кожным боку.
  • FV 3805 — прататып САУ з 140 мм гарматай, з рухавіком спераду. Праект замарожаны ў 1960 годзе на карысць FV433. Адзіны прататып FV3805, як вядома, знаходзіцца на востраве Уайт на паўднёвым узбярэжжы Англіі. Гэты прататып быў ператвораны ў транспартны сродак артылерыйскага назірання.
  • FV 4004 Conway — прататып самаходкі на базе корпуса Цэнтурыёна Mk. 3, з гарматай 120 мм L1 і кулямётам у вежы. Адна машына была пабудавана да таго, як праект быў адменены ў 1951 годзе.
  • FV 4005 Stage 2 — эксперыментальны знішчальнік танкаў з 183-мм гарматай, які быў мадыфікаванай версіяй BL 7.2-цалевай гаўбіцы. Праект пачаўся ў 1951/52 годзе, і развіты ў ліпені 1955 года. У жніўні 1957 года знішчальнік танкаў быў дэмантаваны.
  • FV 4010 — цяжкі знішчальнік танкаў з супрацьтанкавай кіраванай ракетай.
  • FV 4202 — 40-тонны Цэнтурыён. Выкарыстоўваўся для адкрыццяў розных канцэпцый, якія ў далейшым выкарыстоўваліся на Чыфтэне.
  • Centurion AVRE 105 — версія для інжынерных войскаў са 105 мм гарматай L7.
  • Centurion AVRE 165 — версія для інжынерных войскаў з 165 мм кароткаствольнай гарматай L9A1.

Камп’ютарныя гульні правіць

Танк «Цэнтурыён» з’яўляецца ў шэрагу камп’ютарных гульняў:

Зноскі

  1. У краінах НАТА яго класіфікуюць як асноўны баявы.

Спасылкі правіць