Цэрэзін

хімічнае злучэнне

Цэрэзі́н[1][2] — сумесь гранічных (пераважна разгалінаваных аліфатычных) вуглевадародаў складу C36-C55.

Воскападобнае рэчыва. Колер ад белага да карычневага. Тэмпература плаўлення 65—85 °C. Не раствараецца ў вадзе, спіртах. Добра раствараецца ў бензіне, абмежавана — ў мінеральных маслах.

Атрыманне правіць

Цэрэзін атрымліваюць з азакерыту, петралатуму і адкладаў, што ўтвараюцца ў трубаправодах пры здабычы і транспарціроўцы нафты. Азакерыт апрацоўваюць сернай кіслатой пры тэмпературы 200 °C з наступнай нейтралізацыяй вапнай і ачышчэннем адбельнымі глінамі.

Выкарыстанне правіць

Цэрэзін выкарыстоўваецца ў складзе пластычных змазак, у якасці ізаляцыйнага матэрыяла ў электратэхніцы і радыётэхніцы. У сумесі з парафінам выкарыстоўваецца пры вырабе свечак і масцік. Асабліва чысты цэрэзін выкарыстоўваецца ў вытворчасці касметычных і медыцынскіх сродкаў, абалонак у вытворчасці сыру і інш.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 8. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць