Цяхцінскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Цяхці́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Цяхцін.

Цяхцінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бялыніцкі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Цяхцін
Дата ўтварэння 15 студзеня 1965
Насельніцтва (2019) 1 160
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 15 студзеня 1965 года ў складзе Бялыніцкага раёна Магілёўскай вобласці БССР у складзе 25 населеных пунктаў (Асавец, Асман-Касаева, Асмолаўка, Ашуркаўка, Бахані, Вугольшчына, Гута, Дубрава, Дуцькі, Жорнаўка, Забавы, Каліноўка, Красны Бор, Крушынаўка, Курганне, Ленінскі, Мазкі, Малінаўка, Містраўкі, Монеўка, Несцераўка, Паліўнікі, Пільшычы, Прыбар і Цяхцін), якія былі вылучаны з Запольскага сельсавета[1]. 20 ліпеня 2015 года скасаваны вёска Красны Бор і пасёлак Жорнаўка[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1485 чалавек[3], з іх 95,8 % — беларусы, 2,9 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1160 чалавек[5].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.