Ціманскі краж

узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі

Ціма́нскі краж (руск.: Тима́нский кряж[1]) — узвышша ў Еўрапейскай частцы Расіі, на тэрыторыі Рэспублікі Комі і Архангельскай вобласці.

Ціманскі краж
руск. Тиманский кряж
65° пн. ш. 50° у. д.HGЯO
Краіна
Вышэйшы пункт471 м 
Ціманскі краж (Расія)
Ціманскі краж

Знаходзіцца ў паўночна-ўсходняй частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны. Цягнецца прыкладна на 900 км ад Чэшскай губы Баранцава мора да вытокаў ракі Вычагда ў заходніх адгор’ях Урала. Вышыні да 471 м (Чатласкі камень). Далінамі рэк Піжма Пячорская і Піжма Мязенская дзеліцца на 3 часткі: паўночную (вышыні да 303 м), сярэднюю (вышыні да 471 м) і паўднёвую (вышыні 300—350 м).

Тундра, лесатундра, балоты, у паўднёвай частцы — тайга.

На тэрыторыі Ціманскага кража радовішчы нафты, прыроднага газу, баксітаў, тытанавых мінералаў і інш.

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 471. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць