Цімафей Цімафеевіч Хрукін

Цімафе́й Цімафе́евіч Хру́кін (8 (21) чэрвеня 1910, Ейск, Краснадарскі край — 19 ліпеня 1953, Масква) — савецкі военачальнік, генерал-палкоўнік авіяцыі (1944), двойчы Герой Савецкага Саюза (22.2.1939 і 19.4.1945). Член КПСС з 1929 года.

Цімафей Цімафеевіч Хрукін
руск.: Тимофей Тимофеевич Хрюкин
Дата нараджэння 8 (21) чэрвеня 1910 ці 21 чэрвеня 1910(1910-06-21)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 1953(1953-07-19)[1] (43 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць СССР
Род войскаў Ваенна-паветраныя сілы СССР
Званне
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Генерал-лейтэнант ВПС СССР
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка» Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга Ордэн Чырвонага Сцяга
Ордэн Суворава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Кутузава I ступені Ордэн Багдана Хмяльніцкага I ступені
Ордэн Суворава II ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Замежныя ўзнагароды:

Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 8 (21) чэрвеня 1910 года ў Ейску ў сям’і рабочага.

У Чырвонай Арміі з 1932 года. Скончыў Луганскую ваенную школу пілотаў (1933), курсы ўдасканалення вышэйшай камскладу пры Акадэміі Генштаба (1941). У 1936—1937 гадах быў добраахвотнікам у Грамадзянскай вайне ў Іспаніі — камандаваў авіяцыйным атрадам, у красавіку — чэрвені 1938 года ўдзельнічаў у баях супраць японцаў у Кітаі — камандзір эскадрыллі, затым бамбавальнай групы.

Падчас савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 камандуючы ВПС 14-й арміі. У Вялікую Айчынную вайну — камандуючы ВПС 12-й арміі (1941), Карэльскага і Паўднёва-Заходніх франтоў (1941—1942), камандуючы 8-й (1942-44) і 1-й (з ліпеня 1944 г.) паветранымі арміямі. Удзельнічаў у Сталінградскай бітве, у вызваленні Данбаса, Правабярэжнай Украіны, Крыма, Беларусі, Прыбалтыкі, ва Усходне-Прускай і іншых аперацыях. У 1946—1947 і ў 1950—1953 гадах — намеснік Галоўнакамандуючага ВПС.

Памёр 19 ліпеня 1953 года ў Маскве.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Суворава 1-й і 2-й ступені, 2 ордэнамі Кутузава 1-й ступені, ордэнамі Багдана Хмяльніцкага 1-й ступені, Айчыннай вайны 2-й ступені, Чырвонай Зоркі і медалямі, а таксама замежнымі ордэнамі.

Зноскі

  1. а б Хрюкин Тимофей Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.