Цімафей Юр’евіч Юрасаў

беларускі футбаліст

Цімафей Юрасаў (нар. 25 лютага 2003, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ» і моладзевай зборнай Беларусі.

Футбол
Цімафей Юрасаў
Поўнае імя Цімафей Юр’евіч Юрасаў
Нарадзіўся 25 лютага 2003(2003-02-25)[1] (21 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 191 см
Вага 81 кг[1]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Тарпеда-БелАЗ
Нумар 25
Клубная кар’ера[* 1]
2019—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2022   Беларусь Іслач (Мінскі раён) 4 (-2)
2023— Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 5 (-2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2022— Беларусь Беларусь (да 21) 3 (-1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 16 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 лістапада 2022

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец мінскай СДЮШАР «Дынама», гуляў за юнацкія каманды мінскага «Дынама», а з 2019 года пачаў прыцягвацца да дубля.

У студзені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Іслач»[2]. 10 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў першым тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (1:1). У далейшым заставаўся другім брамнікам каманды, зрэдку з’яўляўся на полі. Па заканчэнні сезона 2022 пакінуў «Іслач»[3].

У студзені 2023 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[4].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2019 года быў у складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) на кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы, аднак на поле не выхадзіў.

29 сакавіка 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Азербайджана (3:1).

Дасягненні правіць

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2019 дубль Дынама   1 −0
2020 дубль Дынама   ? ?
2021 дубль Дынама   0 0
2022 Д1 Іслач   4 −2
2023 Д1 Тарпеда-БелАЗ   5 −2

Крыніцы правіць

  1. а б в https://fcisloch.by/player.asp?id=Timofej-Jurasov-591&season=2023MEN
  2. Минское "Динамо" отдало двух игроков в аренду в "Ислочь" (руск.). football.by (19 студзеня 2022). Праверана 9 студзеня 2023.
  3. Арендованные футболисты отправились в свои клубы (руск.). Афіцыйны сайт «Іслачы» (17 снежня 2022). Праверана 19 снежня 2022.
  4. Тимофей Юрасов стал игроком "Торпедо-БелАЗ" (руск.). football.by (9 студзеня 2023). Праверана 9 студзеня 2023.