Ціму́р Кутлу́г (туркм.: Kutlug Timur, татар.: Котлыг Тимер — «святы Цімур», Цімур Самаркандскі) — хан Залатой Арды у 13951399, пляменнік Урус-хана. Пасля паражэння Тахтамыша, быў пасаджаны на Золатаардынскі прастол магутным цемнікам Едыгеем, які быў фактычным кіраўніком Арды. Тахтамыш спадзяваўся аднавіць сваю ўладу ў Залатой Ардзе і для гэтага заключыў саюз з князем Вітаўтам. У 1399 годзе адбылася грандыёзная бітва на рацэ Ворскле. Войскі Цімур Кутлуга пад камандаваннем Едыгея разграмілі аб’яднаныя войскі Вітаўта і Тахтамыша, але ён нічога не атрымаў ад сваёй перамогі. Тахтамыш бег у Сібір, дзе ў яго было яшчэ нямала прыхільнікаў. Там ён захапіў уладу ў Цюменскім юрце (1399). Пераможца — хан Цімур-Кутлуг нядоўга спачываў на лаўрах славы пасля гэтай грандыёзнай бітвы. Яшчэ вельмі малады хан, мабыць, стаў праяўляць імкненне не толькі звацца ханам, але і кіраваць сваім ханствам. Таму цемнік Едыгей арганізаваў дзяржаўны пераварот, забіўшы Цімур-Кутлуга, і ўзвёў на прастол яго малодшага брата Шадыбека.

Цімур Кутлуг
хан Залатой Арды
пры падтрымцы беклярбека Едыгея
1395 — 1399
Папярэднік Тахтамыш
Пераемнік Шадыбек-хан
Нараджэнне 1370
Смерць 1399
Род Тукацімурыды[d]
Бацька Timur-Malik[d]
Дзеці Цімур-хан і Shadi Beg[d]
Дзейнасць манарх

Зноскі

Спасылкі правіць