Цімур Муцураеў (чач.: Муцурай Хӏамзат-кӏант Темур; нар. 25 ліпеня 1976, Грозны) — чачэнскі бард, аўтар і выканаўца ўласных песень.

Цімур Муцураеў
чач.: Муцӏургӏеран Хьамзатан кӏант Тимур
Дата нараджэння 25 чэрвеня 1976(1976-06-25) (47 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі паэт, аўтар-выканаўца, каратыст
Інструменты акустычная гітара
Жанры аўтарская песня

Біяграфія правіць

Яго род паходзіць з чачэнскай вёскі Новыя Атагі. Цімур з дзяцінства займаўся спортам. У 1991 годзе стаў чэмпіёнам Чачэна-Інгушэціі па каратэ. У снежні 1994 года, з пачаткам Першай чачэнскай вайны Цімур ўстаў у шэрагі руху супраціву (Цэнтральны фронт). Быў цяжка паранены ў с. Сержэнь-Юрт.

Аўтар і выканаўца песень прысвечаных барацьбе чачэнскага народа за сваю незалежнасць.

Цімур Муцураеў і Расія правіць

Міністэрствам юстыцыі Расійскай Федэрацыі творчасць Цімура Муцураева ўнесена ў спіс забароненых экстрэмісцкіх матэрыялаў[1].

Зноскі