Цісавыя[1] (Taxáceae) — сямейства хвойных раслін[2], кустоў або дрэў, з якіх большасць вечназялёныя і толькі нешматлікія губляюць на зіму лісце.

Цісавыя

Галіна са спелым насеннем Taxus baccata
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Taxaceae Gray, nom. cons.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  194881
NCBI  25623
EOL  6750
GRIN  f:1097
IPNI  30026279-2
FW  54797

Па стане на 2013 год, уключае ў сябе шэсць родаў і 31 від, распаўсюджаных пераважна ў абласцях з мяккім, умераным або субтрапічным кліматам.

Прадстаўнікі сямейства — двухдомныя, рэдка аднадомныя вечназялёныя дрэвы або кусты.

Батанічнае апісанне правіць

Лісце прадстаўлена ў выглядзе вузкай (цісы) або шырокай (Torreya) ігліцы. Лісце жорсткае, лінейнае або ланцэтнае, размешчана чаргова, сядзіць на кароткіх (1-2 мм) хвосціках.

Шышкі (шышкаягады) дробныя, аднаполыя. Мікрастробілы ў выглядзе невялікіх каласкоў на канцах галін або па баках іх; мікраспарафіл больш ці менш шчыткападобны з двума—васьмю даўгаватымі або амаль шарападобнымі мікраспарангіямі; мегаспарафіл вельмі рэдукаваны і складаецца часам (цісы) толькі з адной (ці двух) семязавязяў.

Пры насеніне часам развіваецца мясістае яркае ўтварэнне — арылус (цісы).

Карыятып спецыфічны для розных родаў — так, у прадстаўнікоў роду Ціс 2n = 24, у прадстаўнікоў родаў Torreya і Amentotaxus 2n = 22[3].

Класіфікацыя правіць

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List (на ліпень 2016) сямейства уключае 6 родаў і 31 від[4]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Цісавыя: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  3. Муратова Е. Н., Круклис М. В. Хромосомные числа голосеменных растений. — Новосибирск: Наука (Сиб. отд.), 1988. — 118 с. — ISBN 5020288772.
  4. Taxaceae (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (16 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2017. Праверана 27 ліпеня 2016.

Спасылкі правіць