Ціск — фізічная велічыня, якая характарызуе інтэнсіўнасць перпендыкулярных да паверхні сілаў, з якімі адно цела ўздзейнічае на іншае. Калі сіла размеркаваная па паверхні раўнамерна, Ц. р у кожным пункце паверхні роўны р = F/S, дзе S — плошча, F — сума прыкладзеных перпендыкулярна да яе сілаў. Для аднароднага асяроддзя ўводзіцца паняцце Ц. у кожным пункце, які адыгрывае важкую ролю ў механіцы вадкасцей і газаў.

Ціск
Выява
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1]
Пазначэнне ў формуле , , і
Сімвал велічыні (LaTeX) [2][1] і
Is invariant under Ізабарны працэс
Рэкамендуемая адзінка вымярэння паскаль[1][3][…], newton per square metre[d][1] і kilogram per metre square second[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ціск
Размернасць L−1MT−2
Адзінкі вымярэння
СІ Па
СГС г/(см·с²)

Ціск у газах спалучаны з перадачай імпульсу ў сутыкненнях малекул газу паміж сабою і з паверхнямі целаў, якія яго абмяжоўваюць. Ц. у газах прапарцыянальны тэмпературы. У вадкасцях і цвёрдых целах Ц. выклікаюць міжатамныя і міжмалекулярныя сілы прыцягнення і адштурхоўвання і цеплавыя ваганні атамаў.

Ціск вымяраецца манометрамі, барометрамі, вакуумметрамі. Адзінкі вымярэння Ц. маюць размернасць сілы, падзеленай на плошчу. У Міжнароднай сістэме СІ гэта Паскаль (Па) роўны ньютан на квадратны метр. Іншыя шыракаўжываныя адзінкі вымярэння Ц.: кгс/см², атмасфера фізічная (атм), атмасфера тэхнічная (ат), бар, мм вод. сл., мм рт. сл. (тор). У ЗША і Вялікай Брытаніі Ц вымяраюць у lbf/in2 (фунт-сіла на квадратную цалю), pdl/ft2 (паундаль на квадратны фут), inH2O (цаля вод. сл.), ft H2O (фут вод. сл.), in Hg (цаля рт. сл.) і да т.п.

Адзінкі ціску
Паскаль
(Pa, Па)
Бар
(bar, бар)
Тэхнічная атмасфера
(at, ат)
Фізічная атмасфера
(atm, атм)
Міліметр ртутнага слупа
(mmHg, torr, торр)
Фунт-сіла
на кв. дзюйм

(psi)
1 Па 1 Н/м2 10−5 10,197×10−6 9,8692×10−6 7,5006×10−3 145,04×10−6
1 бар 105 1 ×106 дына/см2 1,0197 0,98692 750,06 14,504
1 ат 98066,5 0,980665 1 кгс/см2 0,96784 735,56 14,223
1 атм 101325 1,01325 1,033 1 атм 760 14,696
1 mmHg 133,322 1,3332×10−3 1,3595×10−3 1,3158×10−3 1 mmHg 19,337×10−3
1 psi 6894,76 68,948×10−3 70,307×10−3 68,046×10−3 51,715 1 lbf/in2


1 lbf/ in2 =6894,76 н/м²,1рdl/ft2 = 1,48816 н/м², 1inH2O = 249,089н/м²; 1ftH2O = 2989,07 н/м²,1in Hg = 3386,39 н/м².

З’ява Ц. адыгрывае важную ролю ў фізічных, хімічных, біялагічных і іншых працэсах.

Высокія значэнні Ц. стварае гравітацыйнае поле.

Цікавыя факты правіць

Атмасферны ціск на паверхні Зямлі — прыблізна 100 000 Па або 1 бар.

Гідрастатычны ціск на глыбіні 10 м пад вадой — 1 бар.

Гідрастатычны ціск на глыбіні 1 км пад вадой — 100 бар.

Ціск пры спальванні чорнага пораху ў вагнястрэльнай зброі — каля 3000 бар або 3 кбар.

Ціск у цэнтры Зямлі — прыблізна 3500 кбар.

Ціск у цэнтры Сонца — парадку 100 млн кбар.

Ціск у цэнтры белых карлікаў — да 1 млрд кбар.

Гл. таксама правіць

Зноскі