«Чалаве́к з жале́за» (польск.: Człowiek z żelaza) — польскі драматычны фільм 1981 года рэжысёра Анджэя Вайды. Фільм з’яўляецца працягам «Чалавека з мармуру». Створаны ў перыяд паслаблення цэнзуры паміж 1980 годам і абвяшчэннем ваеннага становішча ў снежні 1981 года. Фільм распавядае пра рух «Салідарнасьць». У эпізадычных ролях занятыя, між іншымі, Ганна Валентыновіч і Лех Валенса. У фільме выкарыстоўваюцца фрагменты хранікальных здымкаў страйку на Гданьскай верфі.

Чалавек з жалезаM:
польск.: Człowiek z żelaza
Жанр драма
Рэжысёр Анджэй Вайда
Сцэнарыст Аляксандр Сцібар-Рыльскі
У галоўных
ролях
Ежы Радзівіловіч
Крыстына Янда
Марыян Апаня
Аператар Эдвард Класінскі
Кампазітар Анджэй Кажынскі
Кінакампанія Zespół Filmowy X
Працягласць 147 хв.
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Мова польская
Год 1981
Папярэдні фільм Чалавек з мармуру
IMDb ID 0082222
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фільм быў узнагароджаны «Залатой пальмавай галінай» на Канскім кінафестывалі ў 1981 годзе і быў намінаваны на прэмію «Оскар».

Сюжэт правіць

Падзеі адбываюцца ў 1980 годзе ў Польшчы. Радыёжурналіст Вінкель (Марыян Апаня) атрымлівае заданне зрабіць кампраметуючы рэпартаж пра лідара страйкавага камітэта гданьскай верфі Мацека Томчыка (Ежы Радзівіловіч). Бацька Мацькі быў забіты падчас выступаў працоўных у снежні 1970 года. Падчас падрыхтоўкі рэпартажу Вінкель сустракаецца з рознымі людзьмі, якія добра ведаюць Томчыка. Сярод іх яго жонка (Крыстына Янда), арыштаваная ўладамі. Падчас працы лаяльнасць журналіста да рэжыму падвяргаецца выпрабаванню.

Дадатковыя звесткі правіць

Змешчаная ў фільме сцэна з пошукам магілы Мацеюша Біркута, паходзіць са створанага ў 1976 годзе фільма «Чалавек з мармуру», але тады ўлады не дазволілі змясціць яе ў фільме.

Зноскі правіць

Спасылкі правіць