Чамдоская аперацыя

Чамдоская аперацыя (кіт.: 昌都 战役) — аперацыя НВАК у кастрычніку 1950 года па разгрому тыбецкай арміі ва ўсходнім Тыбеце і стварэнню ўмоў для «мірнага вызвалення Тыбету».

Чамдоская аперацыя
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Кітаі
Дата кастрычнік 1950
Месца Чамдо
Вынік Перамога НВАК
Праціўнікі
Тыбет КНР
Камандуючыя
Нгапо Нгаванг Джыгме Здаўся Чжан Гохуа
Сілы бакоў
8500 40000
Страты
5000 114

Перадгісторыя правіць

У 1911 годзе, падчас Сінхайскай рэвалюцыі, большасць тэрыторый, падначаленых цынскай імперыі, абвясцілі сваю незалежнасць. Калі ў 1928 годзе партыя Гаміньдан устанавіла кантроль над большай часткай тэрыторыі былой імперыі Цын, гэты кантроль быў хутчэй фармальным: Чан Кайшы больш-менш упэўнена кантраляваў толькі Нанкін і прылеглыя правінцыі. Тым не менш, гаміньданаўскі ўрад заўсёды настойвала на кітайскім суверэнітэце над усімі тэрыторыямі, якія ўваходзілі ў склад Цынскай імперыі або залежнымі ад яе (уключаючы Тыбет, Манголію і Туву).

У 1949 годзе Камуністычная партыя Кітая перамагла ў грамадзянскай вайне, выцісніўшы рэшткі гаміньданаўскіх сіл на востраў Тайвань. 2 верасня 1949 года было абвешчана аб тым, што кітайская Народна-вызваленчая армія мае намер вызваліць Тыбет. 1 кастрычніка 1949 г. у Пекіне была абвешчана Кітайская народная рэспубліка. Малалетні Панчэн-Лама X адправіў Мао Цзэдуну тэлеграму падтрымкі і заклікаў як мага хутчэй «вызваліць» Тыбет.

23 лістапада 1949 года Мао Цзэдун звярнуўся да маршала Пэн Дэхуая адносна плана ўступлення арміі КПК у Тыбет з паўночнага захаду, але гэты план быў аспрэчаны па тэхнічных прычынах [1]. Быў прыняты план ўварвання з паўднёвага ўсходу і паўднёвага захаду. У студзені 1950 года ЦК КПК і яго Ваенная Рада накіравалі дырэктыву Паўднёва-заходняму бюро ЦК КПК аб пачатку паходу на Тыбет. 18 сакавіка 1950 года войска 18-га корпуса накіравалася з Сычуані ў Кам і заняло Дарцэда (Кандзін), 28 траўня перадавыя часткі 30-тысячнай арміі дасягнулі Гардзе. Далейшае прасоўванне ішло вельмі павольна: даводзілася будаваць дарогі і базы. Спроба Кітайскага ўрада ўступіць у перамовы з рэгентам Тактра і Кашагам была безвыніковай [2]. 29 ліпеня пекінскае радыё перадало словы генерала Лю Бачэна, што галоўная мэта Паўднёва-заходняй ваенна-адміністрацыйнай камісіі — «вызваліць Тыбет» і НВАК «павінна атакаваць». Да канца лета засяроджванне кітайскіх войскаў у асноўным завяршылася.

Зноскі

  1. Goldstein M.C. 2007. A History of Modern Tibet, v. 2. The Calm Before the Storm: 1951—1955. Berkeley — Los Angeles: Univ. of California Press.
  2. Кузьмин С. Л. Скрытый Тибет. История независимости и оккупации. С.Петербург, изд. А.Терентьева, 2010.