Чамланг (Chamlang) (7321 м) — вяршыня хрыбта Махалангур-Хімал, у цэнтральнай частцы Гімалаяў, высокі пік з вельмі стромкімі сценамі, за 16 км на паўднёвы захад ад Макалу (8481 м). Размешчаны ў Непале. З’яўляецца 79-й па вышыні вяршыняй свету. Чамланг I знаходзіцца на паўднёва-заходнім ускрайку шасцікіламетровага грэбня, уся верхняя лінія якога ляжыць вышэй за 7000 метраў, а некалькі вяршынь перавышаюць 7200 м. Вышэйшы пункт паўночна-ўсходняй часткі грэбня Чамланг II (7296 м).

Чамланг
непал. Chamlang
Від на грэбень Чамланга з паўднёвага ўсходу (з самалёта). Чамланг I злева.
Від на грэбень Чамланга з паўднёвага ўсходу (з самалёта). Чамланг I злева.
Найвышэйшы пункт
Абсалютная вышыня7 319 м[1]
Адносная вышыня1 193 м
Першае ўзыходжанне31 мая 1962 года
(Со Анма, П. Пхутар) 
Размяшчэнне
27°46′33″ пн. ш. 86°58′48″ у. д.HGЯO
Краіна
Горная сістэмаГімалаі 
Хрыбет ці масіўМахалангур-Хімал 
Чамланг (Непал)
Чамланг
Чамланг
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі