Ча́мпа (санскр.: नगर चम्पा, кхмер.: ចាម្ប៉ា), або Ця́мпа (в’етн.: Chăm Pa) — старажытная дзяржава ў Паўднёва-Усходняй Азіі, якая дасягнула найбольшага росквіту ў VII - XV стст.

Гістарычная дзяржава
Чампа
नगर चम्पा
192 — 1832

Сталіца Індрапура, Віджая, Каўтхара
Мова(ы) Old Cham[d] і Санскрыт
Афіцыйная мова Old Cham[d] і Санскрыт
Рэлігія індуізм, будызм, іслам
Форма кіравання манархія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Паходжанне правіць

Дзяржава Чампа была створана аўстранезійскім насельніцтвам, якое, як лічаць, трапіла ў 1 тысячагоддзі да н. э. у Індакітай з вострава Калімантан. На поўдні сучаснага В’етнама ў 1907 г. была знойдзена археалагічная культура Сахуінь, якая належала перасяленцам. Для яе характэрна наяўнасць вялікай колькасці прылад працы і зброі з жалеза, у той час як суседзі паўднёва-усходнеазіяцкіх аўстранезійцаў выкарыстоўвалі пераважна бронзу.

Згодна паданню чамаў, заснавальніцай Чампы была Панна По-Нагар, якая нарадзілася ў гарах, здзейсніла чароўную вандроўку ў Кітай на сандалавым бервяне, дзе заключыла шлюб са спадчыннікам імператара і нарадзіла ад яго дзяцей, але праз некаторы час вярнулася на бервяне на радзіму.

Дзяржава Ліньі правіць

У кітайскіх дакументах пад 192 г. н. э. упершыню фіксуецца дзяржава Ліньі (林邑) ў Цэнтральным В’етнаме, заснаваная выхадцамі з Кітая на землях, населеных аўстранезійцамі, але варожая ў адносінах да кітайскай экспансіі на поўдзень. Відавочна, барацьба з Кітаем вымусіла манархаў Ліньі арыентавацца на суседнюю кхмерскую дзяржаву Фунань, адкуль быў запазычаны індуізм. Першы вядомы з запісаў манарх Ліньі, Бхадраварман (390 - 413 гг.), ужо спавядаў гэту рэлігію. Прычым, у Ліньі існаваў своеасаблівы культ бога-заступніка кіруючай дынастыі Бхадрэсвары. Бхадраварману прыпісваецца заснаванне Індрапуры, будаўніцтва многіх мураваных помнікаў, а таксама далейшую барацьба з кітайцамі, у выніку якой ён бясследна знік.

У 605 г. кітайцы дамагліся разгрому арміі Ліньі і захопу Індрапуры. Манархі Ліньі былі вымушаны прызнаць васальную залежнасць ад дынастыі Тан. У 756 г. апошні прадстаўнік кіруючай дынастыі гэтай дзяржавы загінуў.

Каўтхара правіць

У VII - VIII стст. з аслабленнем цэнтральнай улады ў дзяржаве Ліньі адбылося ўзвышэнне кіраўнікоў паўднёвых рэгіёнаў. У 657 г. адзін з іх, Вікрантаварман I, уладар Каўтхары, заставіў надпіс, у якім сцвярджаў сваё высакароднае паходжанне ад продкаў з Індыі і Фунані. Сваю дзяржаву ён называў як Чампа, хаця ў кітайскіх крыніцах гэтая назва была зафіксавана толькі ў IX ст.

Дзяржава з цэнтрам у Каўтхары паспяхова вяла актыўны марскі гандаль спецыямі і шоўкам з іншымі краінамі Паўднёва-Усходняй і Паўднёвай Азіі. Гэта абумовіла значны культурны ўздым, будаўніцтва каля сталіцы комплексу індуісцкіх храмавых пабудоў. Аднак гандлёвая экспансія Чампы выклікала супрацьстаянне з яванцамі. У 774 г., 781 г. і 787 г. яванскія піраты рабавалі ўзбярэжжа Чампы і разбуралі храмы.

У 944 - 945 гг. Каўтхара перажыла нашэсце кхмераў, якое, відавочна, канчаткова прывяло да заняпаду паўднёвую дынастыю.

Будысцкія дынастыі правіць

 
Воіны Чампы на караблі (выява ў Ангкоры)

У 875 г. заснавальнік новай дынастыі Індраварман II зноў перанёс цэнтр дзяржавы Чампа ў Індрапуру, якую лічыў заснаванай яшчэ ў часы "Махабхараты", і прыняў будызм. Гэта дазволіла актывізаваць гандаль і палітычныя зносіны з Кітаем. Пераемнікі Індравармана II вялі вайну супраць в’етнамскай дзяржавы, што адасобілася ад Кітая ў 968 г. Нягледзячы на перавагу на моры, Чампа пацярпела ў ёй паражэнне. Каля 982 г. в'еты захапілі Індрапуру і забілі мясцовага ўладара. Спроба манархаў Чампы атрымаць ваенную дапамогу з Кітая праз прызнанне васалітэту скончылася нічым — дасланая імі ў Кітай даніна была звернута без абяцанняў падтрымкі.

У канцы X - пачатку XI стст. сталіца была перанесена ў Віджаю. У 1044 г. і 1069 г. в'еты зноў наносілі жыхарам Чампы сур'ёзныя паражэнні. Гэта вымусіла манархаў пайсці на значныя тэрытарыяльныя саступкі і заключыць ганебны мірны дагавор з В'етнамам. Гэта было неабходна ў сувязі з абвастрэннем адносінаў з дзяржавай кхмераў на захадзе. Кхмеры двойчы атрымоўвалі перамогу над Чампай, у 1080 г. і 1145 г. Апошняе нашэсце прывяло да заваявання зямель вакол Віджаі.

Барацьбу супраць акупантаў узначаліў адзін з паўднёвых правадыроў Джая Харыварман. У 1149 г. яго армія вызваліла Віджаю, а сам ён прыняў тытул уладара-махараджы. Яго нашчадак Джая Індраварман IV (1167 - 1190 гг.) працягваў барацьбу з Камбоджай, з дапамогай флота захапіў і разрабаваў Ангкор, але ў выніку сам трапіў у палон, а на трон Чампы быў пасаджаны яго сваяк, залежны ад манархаў Ангкора. У пачатку XIII ст. дзяржава Чампа была фактычна падзелена паміж Камбоджай і В'етнамам.

Заняпад правіць

Кароткі перыяд адраджэння Чампы быў звязаны з мангольскім нашэсцем на В’етнам у канцы XIII ст. Насельнікі Чампы неахвотна змагаліся з манголамі, абмяжоўваліся партызанскімі вылазкамі і ў выніку прызналі сваю залежнасць ад іх.

Статус Чампы як дзяржавы ў XIV - XV стст. даволі спрэчны. З аднаго боку, Чампа з'яўлялася самастойным ад В'етнама васалам нашчадкаў Хубілая. З іншага, Чампа не ўяўляла сабою дастаткова цэнтралізаванага аб'яднання, улада мясцовых манархаў была вельмі абмежаванай. Тым не меней, яны імкнуліся адрадзіць былую моц і ўзнавіць марскі гандаль. У XV ст. у Чампе пачаў распаўсюджвацца іслам.

Адным з апошніх буйных манархаў Чампы быў Шры-Бунге (1360 - 1390 гг.). Ён здолеў аб'яднаць вакол сябе астатніх правадыроў чамаў і з дапамогай арміі і ваеннага флота захапіў амаль усю тэрыторыю В'етнама. Пасля смерці Шры-Бунге ў баі з піратамі в'етнамскія валадары здолелі вызваліць сваю краіну і пачаць паступовы наступ на Чампу.

Манархі Чампы звярталася за дапамогай да кхмераў, але не атрымалі яе, паколькі ўжо сталі мусульманамі. Дынастыя Мін, якая пераняла права сюзерэнітэту над Чампай і В'етнамам, у 1470 г. забараніла в'етам урывацца на поўдзень. Аднак гэтая забарона была праігнаравана. У 1471 г. у бітве з в'етамі армія Чампы была разгромлена ўшчэнт. Каля 60 тысяч чамаў загінула, 30 тысяч трапіла ў палон і была ператворана ў рабоў. Чампа была далучана да В'етнама. Сюды перасяляліся в'етнамскія сяляне, у той час як карэнныя насельнікі беглі на поўдзень, у горы і на востраў Хайнань.

У 1474 г. прадстаўнік дынастыі Мін прыбыў у Чампу, каб узнавіць мясцовую манархію ў адпаведнасці з распараджэннем імператара, але быў выгнаны в'етамі. Частка былой кіруючай дынастыі Чампы апынулася ў Малаке і вяла перапіску з кітайскімі ўладамі, якіх упэўнівала, што працягвае барацьбу. Відавочна, яна абмяжоўвалася пірацкімі нападамі на ўзбярэжжы і не мела поспеху.

Пасля заваявання Чампы в'етамі ў горным рэгіёне сучаснага Паўднёвага В'етнама захавалася чамскае княства Пандуранга. Тут правіла дынастыя сваякоў колішняга махараджы Джаі Харывармана. Пандуранга знаходзілася ў залежнасці ад в'етнамскай дзяржавы, аднак працягвала актыўную палітыку і пошук саюзнікаў да 1832 г., калі была канчаткова ліквідавана.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць