Чандыгарх (англ.: Chandigarh), саюзная тэрыторыя Індыі, якая служыць сталіцай двум індыйскім штатам — Пенджабу і Хар’яне. Плошча — каля 114 км². Насельніцтва — 900 тыс. чалавек (2001).

Чандыгарх
Chandigarh
Краіна
Уваходзіць у
Дата ўтварэння 1953
Кіраўнік Vijayendrapal Singh[d][2]
Насельніцтва
  • 1 055 450 чал. (2011)[4]
Плошча
  • 114 км²
Вышыня
над узроўнем мора
350 ± 1 м
Чандыгарх на карце
Часавы пояс UTC+05:30
Тэлефонны код 172
Паштовыя індэксы 160017
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Чандыгарх» літаральна азначае «Форт Чанды» і знамянуе даўнейшую наяўнасць тут старажытнага храма індуісцкай багіні Чанды. Сучасны Чандыгарх сусветна вядомы сваёй планіроўкай і архітэктурай, гэта першы ад пачатку спланаваны горад Індыі. Тут увасобілі свае праекты Ле Карбюзье, Мэцью Навіцкі, Альберт Майер і П’ер Жанерэ. Паводле даследаванняў Міністэрства гарадскога развіцця (2010), Чандыгарх — самы чысты горад краіны.

Геаграфія правіць

Чандыгарх размяшчаецца ў паўночнай Індыі, ля падножжа Гімалаяў. Клімат субтрапічны, вільготны. Сезонны рытм: вельмі гарачае лета, мяккая зіма.

Большая частка Чандыгарха пакрытая баньянавымі і эўкаліптавымі плантацыямі, а таксама разнастайнымі фруктовымі дрэвамі. Алені, папугаі, паўліны насяляюць лясы ў наваколлі горада. Мноства пералётных птушак з Сібіры і Японіі гняздзяцца тут узімку.

Эканоміка правіць

Чандыгарх займае першае месца сярод усіх штатаў і саюзных тэрыторый Індыі па ўзроўню даходаў на душу насельніцтва: 99 тыс. рупій у бягучых цэнах (2006—2007). Большасць працоўных месцаў прадастаўлена ўрадавымі ўстановамі. Горад мае развітую гандлёвую і фінансавую інфраструктуру. Апошнім часам імкліва развіваецца ІТ-індустрыя.

Добра развітая транспартная інфраструктура, у тым ліку сістэма грамадскага транспарту. Разам з тым, у Чандыгарху зарэгістраваная найбольшая колькасць машын на душу насельніцтва.

Існуюць планы будаўніцтва міжнароднага аэрапорта і метрапалітэна.

Архітэктура правіць

 
Помнік «Адкрытая рука», спраектаваны Ле Карбюзье

Планіраванне горадабудаўніцтва разгортвалася ў два этапы: першапачаткова будаваўся горад на 150 тысяч жыхароў з наступным яго павелічэннем да 500 тысяч.

Будучы горад быў раздзелены Ле Карбюзье на сектары, кожны з якіх быў, тэарэтычна, самадастатковым раёнам у адносінах да пражывання, працы і адпачынку. Сектары былі злучаныя паміж сабой сеткай дарог, якая развівалася таксама згодна з адмысловым планам «7 узроўняў», у адпаведнасці з сямю тыпамі перамяшчэнняў. Вышэйшы ўзровень (т. зв. V1) займалі магістралі, якія злучаюць горад з іншымі гарадамі, ніжэйшы (V7) — вуліцы і праезды да асобных дамоў. Пазней быў дададзены ўзровень V8 — веласіпедныя і пешаходныя дарожкі.

У плане горад быў размечаны прамавугольнай сеткай з сектарамі 800 на 1200 м. У кожным сектары былі свае рынак, культавае збудаванне, школа і г.д. — усе ў 10-хвіліннай дасягальнасці. Горад цалкам быў акружаны зялёным поясам, што, па задуме архітэктараў, павінна было прадухіліць утварэнне прыгарадаў і распаўзанне горада (англ.: urban sprawl).

Чандыгарх мае два гарады-спадарожнікі — Панчкула і Мохалі, разам яны ўтвараюць т. зв. Чандыгарх трысіці.

Насельніцтва правіць

Каля 1 млн жыхароў Чандыгарха прадстаўляюць сабой даволі тыповае насельніцтва гэтага рэгіёна Індыі: 80 % — індуісты, 16 % — сікхі, 4 % — мусульмане і каля 1 % — хрысціяне. Асноўныя мовы — хіндзі і пенджабская, даволі папулярная англійская.

Зноскі

  1. а б Geographic Names Server — 2018.
  2. Official Website of Chandigarh AdministrationЧандыгарх.
  3. archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
  4. 2011 census of India

Спасылкі правіць