Чарлес Арангіс

чылійскі футбаліст

Ча́рлес Марыя́на Ара́нгіс Сандава́ль (ісп.: Charles Mariano Aránguiz Sandoval; нар. 17 красавіка 1989, Пуэнтэ-Альта, Чылі) — чылійскі футбаліст, паўабаронца бразільскага клуба «Інтэрнасьянал» з Порту-Алегры і нацыянальнай зборнай Чылі. Футбаліст Чылі 2012 года.

Футбол
Чарлес Арангіс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Чарлес Марыяна Арангіс Сандаваль
Мянушкі El Principe (Прынц), Charles Mariano, Sir Charles
Нарадзіўся 17 красавіка 1989(1989-04-17)[1][2][…] (35 гадоў)
Грамадзянства  Чылі
Рост 172 см
Вага 67 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Бразілія Інтэрнасьянал
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Чылі Універсідад дэ Чылі
2002—2005 Чылі Кабрэлоа
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2009 Чылі Кабрэлоа 97 (11)
2007   Чылі Кабрэсаль 14 (1)
2009—2010 Чылі Кола-Кола 32 (5)
2010 Аргенціна Кільмес 14 (0)
2011—2014 Чылі Універсідад дэ Чылі 95 (20)
2014—2015 Бразілія Інтэрнасьянал 55 (11)
2015—2023 Германія Баер 04 168 (10)
2023— Бразілія Інтэрнасьянал
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Чылі Чылі (да 20) 4 (1)
2010— Чылі Чылі 97 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Срэбра Расія 2017
Кубак Амерыкі
Золата Чылі 2015
Золата ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 3 красавіка 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Чарлес Арангіс з’яўляецца выхаванцам футбольнае школы «Універсідад дэ Чылі» і «Кабрэлоа», куды патрапіў ва ўзросце 13 гадоў. У апошнім клубе ён і дэбютаваў на прафесійным узроўні ў 2006 годзе ў матчы чэмпіянату Чылі супраць клуба «Кабрэсаль». У наступным годзе ён выступаў за гэту каманду на правах арэнды, пасля чаго вярнуўся ў «Кабрэлоа». У 2009 годзе Чарлес далучыўся да клуба «Кола-Кола», дзе стаў адным з лідараў каманды.

У чэрвені 2010 года Арангіс падпісаў кантракт з аргенцінскім клубам «Кільмес». Аднак 18 студзеня 2011 года перайшоў у склад «Універсідад дэ Чылі». Са студзеня 2014 года выступаў за бразільскі «Інтэрнасьянал».

Пасля паспяховага выступу на Кубку Амерыкі 2015, калі Арангіс разам са зборнай Чылі стаў чэмпіёнам, цікавасць да паўабаронцы стаў праяўляць шэраг еўрапейскіх клубаў. 13 жніўня 2015 года было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Арангіса ў леверкузенскі «Баер 04»[3].

У красавіку 2023 года вярнуўся ў «Інтэрнасьянал».

Дасягненні правіць

«Кола-Кола»:

«Універсідад дэ Чылі»:

«Інтэрнасьянал»:

Зборная Чылі:

Зноскі

  1. Charles Aránguiz // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Charles Aránguiz // FBref.com
  3. Полузащитник сборной Чили Арангис подписал контракт с "Байером"

Спасылкі правіць