Чарлз (рака)

рака ў ЗША

Чарлз (англ.: Charles River) — рака ў штаце Масачусетс.

Чарлз
англ. Charles River
Характарыстыка
Даўжыня 129 км
Басейн 798 км²
Расход вады 9 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Вышыня 107 м
 • Каардынаты 42°11′34″ пн. ш. 71°30′43″ з. д.HGЯO
Вусце Бостанская бухта
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 42°22′14″ пн. ш. 71°03′13″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Бостанская бухта
Краіна
physical
Чарлз (рака)
Чарлз (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ракі — 129 км, аднак па яе плыні знаходзяцца 22 населеныя пункты. Чарлз бярэ пачатак з возера Эха ў Хопкінтане і працякае ў паўночна-ўсходнім напрамку, упадае у Бостанскую бухту. Рэчышча — даволі звілістае, у нізоўях падзяляе гарады Бостан і Кембрыдж.

Адныя з самых прэстыжных універсітэтаў краіны — Гарвардскі, Бостанскі, Брэндзіса, а таксама Масачусецкі тэхналагічны інстытут размешчаны на берагах Чарлза.

Штогод у кастрычніку праводзіцца рэгата на рацэ Чарлз, самая буйная з двухдзённых у свеце, у якой удзельнічаюць каля 1700 лодак і больш за 8 тысяч спартсменаў. За спаборніцтвамі назіраюць да 300 тысяч гледачоў.

Спасылкі правіць