Чаро́т[3][4], Міліца[5] (Scirpus) — род кветкавых раслін сямейства Асаковыя (Cyperaceae). Часта чаротам няправільна называюць трыснёг.

Чарот

Чарот лясны (Scirpus sylvaticus)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scirpus L. (1753), nom. cons.

Сінонімы
  • Actaeogeton Steud. (1840)
  • Blepharolepis Nees (1842)
  • Chamaeschoenus Ehrh. (1789)
  • Dichismus Raf. (1819)
  • Diplarinus Raf. (1819)
  • Leiophyllum Ehrh. (1789)
  • Maximoviczia A.P.Khokhr. (1985), nom. illeg.
  • Maximowicziella A.P.Khokhr. (1989)
  • Nemocharis Beurl. (1853)
  • Seidlia Opiz (1826)
  • Taphrogiton Montandon (1868)
Тыпавы від
Scirpus sylvaticus L. (1753), typ. cons.Чарот лясны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40225
NCBI  46334
EOL  29127
GRIN  g:10951
IPNI  326725-2

Апісанне правіць

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло вышынёй да 3 м, акруглае ці трохграннае, з унутранай рыхлай паветраноснай тканкай — аэрэнхімай. Лісце лінейнае, трохграннае або ніткаладобнае ці рэдукаванае. Кветкі ў падоўжана-яйцападобных каласках, сабраных у складанае суквецце, радзей адзіночныя. Плод — арэшак.

Пашырэнне правіць

Налічваецца больш за 250[4] відаў (50 відаў[6]). Пашыраны ўсюды, пераважна ў тропіках і субтропіках. На тэрыторыі Беларусі растуць чарот лясны (Scirpus sylvaticus), чарот самаўкараняльны (Scirpus radicans), чарот Табернемантана (Scirpus tabernaemontani)[4]. Трапляюцца па берагах вадаёмаў і лясных ручаёў, па балотах, часта ў вадзе.

Выкарыстанне правіць

Сцёблы выкарыстоўваюць для пляцёных вырабаў, як упаковачны, цеплаізаляцыйны і будаўнічы матэрыял.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 118. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  5. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. — у крыніцы пад назвай Merula merula
  6. Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Scirpus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)
  • Камыш — род Scirpus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)