Часовы орган кааліцыі

Часовы орган кааліцыі (ЧОК; англ.: Coalition Provisional Authority, араб. سلطة الائتلاف المؤقتة‎‎, курд.: هاوپەيمانى دەسەڵاتى كاتى) — акупацыйная адміністрацыя сіл міжнароднай кааліцыі ў Іраку, створаная пасля ўварванне ЗША і іх саюзнікаў з надзяленнем выканаўчай, заканадаўчай і судовай уладаў.

Гістарычная дзяржава
Часовы орган кааліцыі
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Дэвіз: ««Бяспека, свабода, роўнасць, справядлівасць» (англ.: Security, Liberty, Equality, Justice
Гімн: Ardulfurataini Watan[d]

Сталіца Багдад
Мова(ы) англійская, арабская, курдская
Афіцыйная мова арабская
Грашовая адзінка іракскі дынар
Форма кіравання акупацыйная адміністрацыя
Кіраўнікі дзяржавы
Адміністратар
 • 2003—2004 Злучаныя Штаты Амерыкі Джэй Гарнер (2003)
Злучаныя Штаты Амерыкі Пол Брэмер (2003—2004)
Намеснік адміністратара
 • 2003—2004 Злучаныя Штаты Амерыкі Рычард Джонс
Гісторыя
 • 20 сакавіка 2003 уварванне ў Ірак міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША
 • 21 красавіка 2003 стварэнне Упраўлення па аднаўленні і гуманітарнай дапамогі
 • 1 мая 2003 канчатковы разгром арміі Садама Хусейна
 • 12 мая 2003 пераўтварэнне ўпраўлення ў Часовы орган кааліцыі
 • 28 чэрвеня 2004 перадача ўлады іракскай грамадзянскай адміністрацыі
Пераемнасць
Савет рэвалюцыйнага камандавання Ірака
Часовы ўрад Ірака >
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].

На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленні і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў ЧОК. Орган стаў адказны за перабудову дзяржавы, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].

13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў[6]. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ[7].

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[8].

Склад і структура правіць

ЧОК быў падзелены на чатыры геаграфічных рэгіёны: поўнач, цэнтр, паўднёвы цэнтр, поўдзень. Штаб-кватэра поўначы знаходзілася ў горадзе Эрбіль, цэнтра — у былым рэспубліканскім палацы Садама ў Багдадзе, паўднёвага цэнтра — у Эль-Хіла недалёка ад руін Вавілона, а поўдня — у Басры. Кожны рэгіён дзейнічаў паўаўтаномна, ажыццяўляючы агульныя мэты і задачы па рэканструкцыі і абнаўленні краіны. Усе службовыя пасады ЧОК занялі прадстаўнікі краін кааліцыі, у асноўным вайскоўцы альбо дыпламаты. Кіраўніком органа з’яўляўся адміністратар, чый пост большую частку часу займаў Пол Брэмер. Яго намеснікам быў Рычард Джонс. Аддзяленнем па кіраванні праграм узначальваў Дэвід Нэш разам са сваімі намеснікамі Рональдам Джонсанам і Лоўрэнсам Крэндалам. На пасадзе генеральнага інспектара знаходзіўся Сцюарт Боуэн, яго намеснік — Лары По.

Дзейнасць і рэформы правіць

16 мая ўступіў у сілу загад №1 «Дебаасіфікацыя іракскага грамадства»[9], што значыць ўвядзенне комплексу мерапрыемстваў, накіраваных на адхіленне ад пасад членаў іракскай Баас, якая аб’яўлялася цяпер па-за законам. У дапамогу быў створаны Камітэта па дэбаасітызацыі, якім кіраваў Нуры аль-Малікі. У задачы камітэта ўваходзіла чыстка органаў улады і арміі ад былых членаў партыі Баас[10]. Прадстаўнікі суніцкай абшчыны Іраку разглядалі гэтыя чысткі як частку змовы шыітаў, накіраванай на захоп улады ў Іраку. Аднак чысткі закранулі як шыітаў, так і сунітаў[11][12].

23 мая Пол Брэмер падпісаў загад №2 «Роспуск арганізацый»[13], згодна з якім аб’яўляліся па-за законам і былі распушчаны міністэрствы абароны і інфармацыі, паліцыя, Служба разведкі, Нацыянальнае бюро бяспекі, Упраўленне нацыянальнай бяспекі, апалчэнне федаінаў, Нацыянальны Алімпійскі камітэт і практычна ўсе грамадскія арганізацыі, у тым ліку дзіцячыя і моладзевыя. Варта дадаць, што яшчэ ў красавіку 2003 года акупанты прыцягнулі паліцыянтаў да забеспячэння правапарадку на вуліцах Багдада і Басры. Пасля загада №2 замежныя вайскоўцы ажыццяўлялі падрыхтоўку новых сілавых структур. 25 чэрвеня пад кіраўніцтвам амерыканскай кампаніі «Vinnell Corporation» пачалося фарміраванне першых дзевяці пяхотных батальёнаў, а 22 лютага 2004 года ў адпаведнасці з загадам ЧОК №61 створаны Міністэрства абароны Ірака і Новая іракская армія[11].

У той жа час адбываліся эканамічныя рэформы. Пол Брэмер лічыў, што эканоміку дзяржавы, пацярпелай ад пачатку замежнага ўварвання і падзей 90-х, можа стымуляваць свабодны рынак. Ён называў усе існыя прадпрыемствы стратнымі, паколькі яны былі завязаны на партыйнае адміністраванне, і бачыў выхад у прыватызацыі дзяржуласнасці. Аднак спачатку быў прыняты загад №17, які прадугледжваў юрыдычны імунітэт для замежных падрадчыкаў. Затым дэкрэты №37 і №49, якія вызвалялі замежных інвестараў і падрадчыкаў ад любых падатковых абавязацельстваў[14]. Самым галоўным стаў дэкрэт №39 «Аб замежных фундатарах», дзе былі прадстаўлены распрацаваныя раней стымулы для прыцягнення інвестараў у іракскую эканоміку[15]. Сама прыватызацыя пачылася толькі 9 кастрычніка[16].

Гл. таксама правіць

Каментарыі правіць

  1. як Упраўлення па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі
  2. як Часовы орган кааліцыі

Зноскі правіць

  1. Хроника военной операции США против Ирака в 2003 году
  2. Руденко Л.Н.Восстановление и развитие экономики Ирака (по материалам Центра стратегических и международных исследований США) // Институт Ближнего Востока.
  3. Буш обещает довести до конца «пурпурную революцию в Ираке»
  4. В. Богданов. Решение о шиитском восстании принималось в Лондоне (Российская газета)
  5. Шиитско-суннитское противостояние в Ираке // Подцероб А.Б., Институт Ближнего Востока, 11 января, 2007.
  6. McCarthy J. Op. cit. P. 1.
  7. Ibid. P. 5.
  8. Ирак по-американски. Дебаасификация иракского общества (2003–2004 гг.) // Руслан Мамедов, РСМД, 11 апреля 2011
  9. Order #1: De-Ba'athification of Iraqi Society, The Coalition Provisional Authority. 16.05.2003.
  10. Ирак в годы С. Хусейна. Конец диктатуры.
  11. а б капитан 1 ранга С. Ковтун. Силы национальной обороны Ирака // „Зарубежное военное обозрение“, № 8 (725), август 2007. стр. 15-21
  12. Протокол НИК Ирака от 10 февраля 2006
  13. Order #2. Dissolution of Entities, The Coalition Provisional Authority. 23.05.2003.
  14. Siddiqui F. (2013) “The Coalition Provisional Authority and Iraq”, Osgoode Hall Review and Policy In Action 4: 8.
  15. Order #39. Foreign Investment, The Coalition Provisional Authority. 19.09.2003
  16. Дорогой мира и капитализма // Михаил Зыгарь, газета "Коммерсантъ" №185 от 10.10.2003, стр. 9

Спасылкі правіць