Часовы ўрад Ірака

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя

Часовы ўрад Ірака (ЧУІ; араб. الحكومة العراقية المؤقتة‎‎)— орган, створаны міжнароднай кааліцыі ў якасці часовага ўрада Ірака ў 20042005 гадах падчас арганізацыі правінцыйных і парламенцкіх выбараў.

Часовы ўрад Ірака
Агульная інфармацыя
Краіна
Дата стварэння 1 чэрвеня 2004
Папярэдняе ведамства Ірак Часовы орган кааліцыі (ЧКСІ)
Дата скасавання 3 мая 2005
Заменена на Пераходны ўрад Ірака
Штаб-кватэра Багдад
Прэзідэнт Газі Машаль Аджыль аль-Явер
Прэм’ер-міністр Аяд Алаўі
Сайт iraqigovernment.org

Гісторыя правіць

20 сакавіка 2003 кааліцыя ў складзе ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі і Польшчы ўрываецца ў Ірак, дзе за лічаныя тыдні разбівае сілы прэзідэнта Садама Хусейна. 1 мая Джордж Буш малодшы, тагачасны прэзідэнт ЗША, абвясціў пра канчатковы разгром урадавай арміі[1].

На тэрыторыі акупаванай краіны сфармавана Упраўленне па аднаўленню і гуманітарнай дапамогі Іраку, што пазней, на падставе рэзалюцыі 1483 Савета Бяспекі ААН і гуманітранага права, ператворана ў Часовы орган кааліцыі (ЧОК), які ажыццяўляў кантроль над Іракам. Орган стаў адказны за перабудову Ірака, аднаўленне эканомікі, стварэнне новых інстытутаў, прадастаўленне ўсялякіх паслуг насельніцтву і падрыхтоўку да перадачы ўлады іракцам[2]. Першапачаткова адміністрацыю ўзначаліў адстаўны генерал Джэй Гарнер, але хутка ён быў зменены Полам Брэмерам. Палітыка ЧОК мела на ўвазе дэмакратызацыю, актыўную работу з мясцовым насельніцтвам, змаганне з культам асобы Садама Хусейна і ідэалагічнымі ўяўленнямі, сфармаванымі ў гады яго прэзідэнтсва, улік інтарэсаў этнарэлігійных суполак[3][4][5].

13 ліпеня быў створаны кансультатыўны орган пры кааліцыйнай адміністрацыі — Часовы кіраўнічы савет Ірака (ЧКСІ), які складаўся з 25 членаў, правадыроў плямёнаў і палітыкаў. У этнічным і канфесійным плане савет уключаў у сябе 13 шыітаў, 5 сунітаў, 5 курдаў (таксама сунітаў), аднаго туркемана і аднаго асірыйца. Орган уяўляў сабой шырокі спектр палітычных і рэлігійных рухаў Ірака; тым не менш з часам выявілася безгрунтоўнасць дадзенай структуры і прынятых ёю рашэнняў. Першапачаткова меркавалася, што ЧКСІ стане кансультатыўным органам пры ЧОК, аднак вельмі хутка кіраўнік савета стаў вызначаць парадак дня і актыўна ўключаўся ў працэс прыняцця палітычных рашэнняў. Тым не менш Пол Брэмер валодаў правам вета ў дачыненні да рашэнняў, вынесеных ЧКСІ.

1 чэрвеня 2004 года ў Багдадзе было абвешчана аб старэнні Часовага ўрада Ірака (ЧУІ), які замяніў ЧКСІ. Пазней, 28 чэрвеня, свае паўнамоцтвы ЧПІ перадала часовая кааліцыйная адміністрацыя. Калі яна была ліквідавана, у ЧПІ з’явілася магчымасць адмовіцца ад прысутнасці замежных сіл у краіне, аднак падобнай заявы не прагучала. Нягледзячы на існаванне сфармаванага ўрада, на справе сітуацыю спрабавалі кантраляваць амерыканскія ваенныя структуры і сотні саветнікаў, ад якіх залежалі прыняцце і ход ажыццяўлення палітычных рашэнняў. Пры іх падтрымцы ЧУІ 30 студзеня 2005 года правяла правінцыйныя выбары. Адначасова праводзяцца выбары ў Нацыянальную асамблею (парламент), на якіх перамагае шыіцкі блок «Аб’яднаны іракскі альянс», падтрыманы шыіцкім духоўным лідарам Алі Сістані, атрымаўшы 140 месцаў з 275. Другое месца было ў блока аб’яднаных курдскіх партый на чале з Масудам Барзані і Джалалам Талабані з 75 месцамі. Трэцяй найбуйнейшай палітычнай сілай, якая стаяла на свецкіх пазіцыях, стаў «Іракскі спіс» Аяда Алаўі з 40 месцамі[6].

3 мая таго ж года замест ЧУІ ўзнік Пераходны ўрад Ірака (ПУІ).

Кабінет правіць

Па стане на 28 чэрвеня 2004 года ў ЧУІ ўваходзілі[7]:

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць