Чатал-Гуюк (састарэлае напісанне) або Чатал-Хююк (турэцк.: Çatalhöyük Çatalhöyük [tʃaˈtal.højyk], таксама арм.: Եղանիկ і Çatal Hüyük, у перакладзе — «вілападобны пагорак») — вялікае паселішча эпохі керамічнага неаліту і энеаліту ў правінцыі Конья (паўднёвая Анатолія). З’яўляецца найбуйнейшым і найлепш захаваным выяўленым неалітычным паселішчам. Самыя раннія знойдзеныя культурныя пласты адносяцца да 7400 г. да н. э. Паселішча існавала да 5600 г. да н. э. Жыхары пакінулі паселішча да наступлення Бронзавага веку. Паселішча было размешчана за 140 км ад двухгаловай вяршыні вулкана Хасандаг  (руск.). Усходняя частка паселішча ўтварае пагорак, які ўзвышаецца над раўнінай на 20 м. На захад ад паселішча існавала яшчэ адно паселішча меншых памераў, а за некалькі сотняў метраў на ўсход ад яго было выяўлена паселішча армянскай, візантыйскай эпох.

Неалітычнае паселішча Чатал-Хююк*
Neolithic Site of Çatalhöyük**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Раскопкі ў паўднёвай частцы
Краіна Турцыя
Тып Культурны
Крытэрыі ii, iv
Спасылка 1405
Рэгіён*** Бліжні усход, Гамірк
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2012  (36 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Геаграфія правіць

Чатал-Хююк («вілападобны пагорак») размешчаны ў Гамірке, за 3 км на поўдзень ад сучаснай вёскі Кючюккей і прыкладна за 40 км на паўднёвы ўсход ад горада Конья. Бліжэйшым буйным горадам з чыгуначнымі зносінамі з'яўляецца Чумра (за 17 км на поўдзень ад селішча). Пагорак штучнага паходжання, ствараўся на працягу 1 тыс. гадоў шляхам пабудовы новых будынкаў па-над старымі. Паселішча выразна вылучаецца сярод навакольнай Іканійскай раўніны, яно складаецца з двух пагоркаў: усходняга, самага старога і буйнога, і заходняга (Кучук-Хююл — «маленькі пагорак»), які з'яўляецца паселішчам меднага века[1]. Археолагі лічаць, што насельніцтва паселішча складала ад 3 да 10 тыс. чалавек, а колькасць дамоў даходзіла да 2 тысяч.

Плато Конья ў Гамірке з'яўляецца дном перасохлага возера эпохі плейстацэну, знаходзіцца на вышыні крыху больш за 1 тыс. м над узроўнем мора. Рэкі, якія ў старажытнасці ўпадалі ў возера, утваралі веерападобныя дэльты. На найбуйнейшай з дэльт, на беразе ракі Чаршамба, і размяшчаўся Чатал-Хююк. Чаршамба першапачаткова працякала паміж двума пагоркамі і ва ўмовах засушлівага клімату забяспечвала прэснай вадой жыхароў паселішча[2].

Археалогія правіць

 
Выгляд Чатал-Хююка пасля раскопак Меларта

Чатал-Хююк выкарыстоўваўся мясцовымі жыхарамі як месца для выпасу жывёлы, з якім былі звязаны пэўныя забабоны[1]. 10 лістапада 1958 года тры даследчыкі ад Брытанскага інстытута археалогіі ў Анкары Дэвід Фрэнч, Алан Хол і Джэймс Меларт выявілі пагорак падчас пошукаў ранніх паселішчаў на плато Конья[3]. У той жа дзень былі выяўленыя тры артэфакты з керамікі і абсідыяну, стала ясна, што пагорак з'яўляецца велізарнай знаходкай эпохі неаліту. Меларт да 1961 года быў заняты на раскопках Хаджылара, вярнуўся з жонкай, якая працавала фатографам, і турэцкай групай: яны пачалі буйныя раскопкі, якія працягваліся да 1965 года[4]. Пад кіраўніцтвам Джэймса Меларта ў Чатал-Хююке працаваў дацкі палеабатанік Ганс Хелбаек з Нацыянальнага музея Даніі[3]. Хелбаек выявіў вялікую колькасць свойскай пшаніцы (адназярнянкі і двухзярнянкі), ячменю і гароху[5]. Мяркуючы па рэштках акаліны і шлаку, жыхары Чатал-Хююка аднымі з першых у свеце навучыліся выплаўляць з руды медзь[6], што звязвае гэта паселішча з пачаткам Меднага веку.

 
Сучасны выгляд раскопак
 
Від на месца раскопак

Месца аказалася ўнікальным і стала адным з самых вядомых у свеце. Меларт прыехаў на раскопкі на фоне «скандалу з Доракам». Турэцкія ўлады падазравалі археолага ў крадзяжы і вывазе знаходак. Меларт жа сцвярджаў, што маладая жанчына папрасіла яго ацаніць некаторы «антыкварыят», які па ўсёй бачнасці быў знойдзены ў чатырох магілах вёскі Дорак на поўначы Турцыі. Меларт замаляваў асобныя знаходкі. Пасля, замалёўкі былі апублікаваныя ў The Illustrated London News ў 1959 годзе, што і прыцягнула ўвагу турэцкіх уладаў, якія палічылі, што археолаг скраў знаходкі. Аднак пошук маладой жанчыны і выкрадзеных знаходак не даў вынікаў, у 1965 годзе дэпартамент старажытнасцяў Турцыі ануляваў Меларту дазвол на раскопкі.[3][7]

У 1993 годзе даследаванні аднавіліся з новай групай археолагаў пад кіраўніцтвам Іэна Ходэра  (руск.) і працягваюцца ў цяперашні час кожнае лета. У новых раскопках выкарыстоўваюцца мікрамарфалагічны аналіз, калі археолагі выкарыстоўваюць мікраскопы, каб атрымаць найбольш поўную інфармацыю. Група Ходэра падыходзіць да раскопак вельмі старанна, і ў той час, калі група Меларта раскапала больш за 200 будынкаў за 4 гады, цяперашняя група раскапывала ў першыя некалькі гадоў толькі адзін ці два будынкі кожны год.[8] У сезоне 2006 года ў міжнародных і міждысцыплінарных раскопках прынялі ўдзел 230 чалавек, што стала адным з найбуйнейшых у свеце падобнага кшталту мерапрыемстваў.[9] Для фінансавання археалагічных раскопак Іэн Ходэр карыстаецца паслугамі кампаній-спонсараў (Boeing, Fiat, British Airways, Shell), таксама ў археалагічных экспедыцыях ўдзельнічае мясцовае насельніцтва.

Датаванне і памер правіць

Розныя крыніцы кажуць аб розных датаваннях паселішча. Пласты, якія былі даследаваны Мелартам, датаваліся ім прыкладна ад 6250 г. да н. э. да 5400 г. да н. э.[10] Іэн Ходэр паказвае, што паселішча існавала на працягу 1400 гадоў (паміж 7000 г. да н. э. і 6000 г. да н. э.), па даследаваннях 18 археалагічных слаёў[1][11]. Па апошніх звестках, час існавання паселішча ўказваецца ад 7400 г. да н. э. да 5600 г. да н . э.[12]

Памеры Чатал-Хююка ў розных крыніцах называюцца розныя, пачынаючы ад 32 акраў (12,96 га)[12] і 13,5 га[1] да 20 га[10]. Гэта кажа аб тым, што Чатал-Хююк ўяўляе сабой велізарных памераў паселішча, пры гэтым раскапана толькі 5 % усёй тэрыторыі[13].

Пабудовы і артэфакты правіць

 
Рэканструкцыя дома з Чатал-Хююк. Бачныя адтуліна ў даху і лесвіца.

Пагорак Чатал-Хююк ствараўся жыхарамі на працягу стагоддзяў шляхам пабудовы новых дамоў па-над старымі, што ў цяперашні час складае 17 м археалагічнага слою. Дамы стаялі настолькі блізка, што паміж імі не было праходаў. Таксама ў дамоў не было дзвярных праёмаў, уваход у большасці выпадкаў быў уладкованы з даху, куды былі пракладзены лесвіцы як унутры, так і звонку дамоў, таму «гарадскі рух», відаць, праходзіў па дахах будынкаў.[2] Уваход быў таксама адзінай вентыляцыйнай адтулінай як для паступлення свежага паветра, так і для адвядзення дыму ад адкрытых ачагоў, якія не мелі комінаў. Падобныя сучасныя пасёлкі, якія выглядаюць як Чатал-Хююк, гэта пуэбла  (англ.) паўночнаамерыканскіх індзейцаў і паселішчы дагонаў у Малі ў Заходняй Афрыцы.[1]

Паміж дамамі былі месцы з адкрытай прасторай. Яны выступалі ў якасці сметнікаў для кухняў. У іх знаходзяць жывёльныя і раслінныя адходы, гліняны посуд, статуэткі, каралі. Асобныя знаходкі інтэрпрэтуюцца як чалавечыя фекаліі, а такія месцы як прыбіральні. Фекаліі і арганічныя адходы ў густанаселеным паселішчы, верагодна, прадстаўлялі рызыку для здароўя насельніцтва і стваралі вялікі смурод.[1]

Афармленне дамоў правіць

Дамы створаны пераважна з гліны (з сырцовай цэглы), за выключэннем даху, які меў апорныя драўляныя бэлькі. Археолагі лічаць, што тэрмін службы дома быў каля 70 гадоў. Кожны год неабходна было дадаваць новы пласт гліны. Дах і сцены былі пакрытыя паліраваным алебастрам. Разам з печчу і адтулінай у даху, якія прадстаўлялі сабой мясцовую кухню і размешчаных на паўднёвым баку, ў сцяне, як правіла, быў невялікі праём, які вёў у невялікі пакой. Гэты пакой выкарыстоўвалі ў якасці склада. Усяго дом займаў плошчу ў сярэднім 23 м², але памеры вар’іруюцца ад 11 да 48 м². У той жа час сцены вялікіх дамоў былі багата ўпрыгожаны роспісам. Іх прызначэнне застаецца незразумелым[4]. Быў толькі адзін паверх. У галоўным пакоі, ў дадатак да печы і каміна былі лаўкі, нізкія платформы, ёмістасці для захоўвання ежы.[10] У кожнай пабудове дом на 5 і 10 чалавек, але няма ніводнага дома, які мае больш за 8 ложкаў.[13]

 
Рэканструкцыя дома з Чатал-Хююк. Бачныя нізкія платформы і невялікая кладоўка.

Дамы таксама выкарыстоўваліся ў якасці «могілак»: у многіх з іх былі выяўленыя пахаванні. У адным з дамоў было пахавана 68 чалавек. Целы памерлых хавалі пад падлогай дамоў, часцей за ўсё, пад агменямі і іншымі ўнутранымі ўзвышэннямі, разам з дарамі: каштоўнымі і напаўкаштоўнымі камянямі, зброяй, тканінамі, драўлянымі пасудзінамі[14]. Падобная практыка назіралася да XX стагоддзя на палінэзійскім востраве Цікапіа  (руск.).[8] Целы памерлых старанна спавівалі і нярэдка ўкладвалі ў плеценыя кошыкі альбо загортвалі ў трысняговыя маты. Паколькі шкілеты часта раздзеленыя, мяркуюць, што перад пахаваннем цела доўга выстаўлялі на адкрытым паветры, пасля чаго хавалі толькі косткі. Часам чэрапы аддзялялі, верагодна, для выкарыстання ў нейкім рытуале, так як іх знаходзяць у іншых месцах паселішча.

Каля траціны дамоў былі больш упрыгожанымі, чым астатнія, са скульптурамі бычыных галоў. Гэтыя памяшканні былі інтэрпрэтаваныя Джэймсам Мелартам як «свяцілішчы». Групе Меларта ўдалося раскапаць толькі невялікі ўчастак у паўднёва-заходняй частцы пагорка, і ў сувязі з мноствам «свяцілішчаў» у гэтым раёне Меларт палічыў, што гэтая частка паселішчы была жрэчаскай. У «свяцілішчы», датаваным 6200 г. да н. э., былі знойдзены чатыры чалавечых чэрапы, размешчаных за бычынымі галовамі на сценах. Група Іэна Ходэра раскапала некалькі розных месцаў на ўсходнім пагорку і таксама знайшла некалькі «свяцілішчаў». Атрымлівалася, што паўднёва-заходняя частка паселішча чыста жрэцкай не з’яўлялася. У сувязі з гэтым Меларт прапанаваў версію, згодна з якой дамы падзяляліся на «звычайныя» і «свяцілішчы». Новы аналіз паказаў, што мелася раздзяляльная лінія паміж двума відамі гэтых дамоў. Акрамя таго, мікрамарфалагічны аналіз пацвердзіў, што мела месца бытавая дзейнасць у «свяцілішчах»[3]. Такім чынам, гэтыя дамы выключна свяцілішчамі не з’яўляліся.

Артэфакты і ўпрыгожванні правіць

Чатал-Хююк славіцца сваімі вялікімі аб’ёмамі прадметаў і ўпрыгожванняў. Ёсць шматлікія насценныя роспісы. Гэта адно з першых месцаў, дзе сустракаюцца фрэскі на пабудаваных сценах (насценныя роспісы ў Ласко — на натуральных сценах). Іншае месца, дзе былі выяўленыя першыя фрэскі — Джаль-аль-Мугхара  (руск.) ў Сірыі, узростам 9 тыс. гадоў да н. э.[15]

Некаторыя з фрэсак з’яўляюцца геаметрычнымі ўзорамі, у той час як іншыя, адлюстроўваюць выяўленчыя сцэны: паляванне на зуброў ці аленяў мужчын з эрэгіраваным фаласам, выявы цяпер вымерлых буйных капытных.

Адна з фрэсак у «свяцілішчы» складаецца з некалькіх шэрагаў фігур, якія можна трактаваць як малюнак дамоў. У сярэдзіне карціны — малюнак, які тлумачыцца як двухгаловая вяршыня патухлага вулкана Хасандаг падчас вывяржэння, назіранага з Чатал-Хююка.[16] Гэтую фрэску расцэньваюць як першы ў гісторыі прыклад пейзажнага жывапісу або картаграфіі[4], хаця іншыя даследчыкі бачаць у ім толькі геаметрычны арнамент[17].

 
Рэканструкцыя «свяцілішча» у Музеі анаталійскіх цывілізацый.

Іншая фрэска паказвае чалавека, які працуе (або танчыць), трымаючы пры гэтым выгнутую рэч — магчыма, лук. На чалавеке апранута насцегнавая павязка з леапардавай шкуры. Ёсць фрэскі, якія малююць драпежных птушак — сцярвятнікаў. Сустракаюцца малюнкі, калі паказаны драпежнікі разам з абезгалоўленымі людзьмі.

Прадстаўлены рэльефы з выявай вялікіх кошак (хутчэй за ўсё леапардаў і звычайна парамі). Скульптуры бычыных галоў былі з асаблівасцю, яны мацаваліся альбо на сцены, альбо на нізкія платформы, некаторыя з гэтых быкаў ўзначальвалі цэлыя шэрагі з галоў. Знойдзена мноства жаночых статуэтак з мармуру, карычневага і блакітнага вапняка, кальцыту, сланца, базальту, алебастру і гліны. Сярод самых вядомых знаходак вылучаецца статуэтка з абпаленай гліны вышынёй 16,5 см, якая паказвае тлустую жанчыну, якая сядзіць са зброяй, якая адпачывае на дзьвух вялікіх кошках. Гэтая статуэтка падобная да Венерай Вілендорфскай. Двух катоў асобныя навукоўцы лічаць львамі[10], а іншыя мяркуюць, што гэта леапарды.[11] Некаторыя навукоўцы прапануюць версію, што статуэтка адлюстроўвае жанчыну, якая вось-вось народзіць.[10] Статуэтка з жанчынай, якая сядзіць, самая складаная з знойдзеных фігурак. Сярод больш простых, сустракаецца жаночая фігурка з адтулінай у спіне, магчыма ў гэта адтуліну засыпалася збожжа.

 
Люстэркі з абсідыяну

Чатал-Хююк паказвае пераход паміж дакерамічным неалітам  (руск.) і керамічным неалітам  (руск.). У старых пластах археолагі не знаходзяць керамікі, аднак збаны пачынаюць з’яўляцца ў больш маладых пластах ў прамежку ад 7050 г. да н. э. да 6800 г. да н. э. паўсюдна. З самага пачатку яны, верагодна, выкарыстоўваліся толькі для захоўвання, і толькі потым (каля 6500-6400 г. да н . э.) для прыгатавання ежы. Самыя маладыя пласты мелі збаны з простымі геаметрычнымі ўзорамі, а збаны з Кучук-Хююка маюць больш складаныя геаметрычныя ўзоры.

Былі знойдзеныя прадметы з абсідыяну, некаторыя з іх роўна і гладка адпаліраваныя, што дазволіла археолагам выказаць здагадку, што яны выкарыстоўваліся ў якасці звычайных люстэркаў. Такім чынам, Чатал-Хююк быў першым «вытворцам люстэркаў». Іншыя знойдзеныя абсідыянавые кавалкі былі апрацаваныя для выкарыстання ў ролі нажоў, наканечнікаў стрэл і дзідаў.

Таксама выкарыстоўваўся крэмень: былі знойдзены два крэмневых нажы з ручкамі з разной косткі. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што мясцовая абшчына спецыялізавалася ў горнай справе і актыўна развівала культуру вырабу вырабаў з камення. Акрамя таго, былі выяўленыя фрагменты тканін, драўляныя кубкі, каралі з камянёў, косці і гліны, а таксама кошыкі і керамзіт, якія знаходзяць толькі ў старых пластах (ўжывалі для прыгатавання ежы).[18]

Сельская гаспадарка, паляванне і рыбалка правіць

У Чатал-Хююке было выяўлена вялікая колькасць слядоў раслін, а некаторыя археолагі перакананы, што хатнія расліны складалі асноўную частку рацыёну з расліннай ежы. Галоўным чынам вырошчвалася пшаніца двухзярнянка, а таксама пшаніца адназярнянка, гарох, боб звычайны, гарошак пацеркападобны, сачавіца. Акрамя таго, былі знойдзены плады дзікіх раслін, такія як міндаль, жалуды, фісташкі. Частка археабатанікаў лічаць, што людзі з Чатал-Хююка выкарыстоўвалі палі, размешчаныя ў 10 км ад паселішча.[1]

Сярод жывёл найбольш часта знаходзяць авечак, буйную рагатую жывёлу, коз, коней і сабак. Авечкі і козы былі прыручаныя, у той жа час буйны рагатую жывёлу быў дзікі. Коні таксама не былі прыручылі, на іх таксама вялася паляванне, як на свіней і аленяў. У дадатак да палявання, жыхары лавілі рыбу і збіралі птушыныя яйкі.

Дэкстэр Перкінс-малодшы, эксперт па фауне у экспедыцыі пад кіраўніцтвам Меларта, першапачаткова прыйшоў да высновы, што першапачаткова былі прыручаны толькі буйная рагатая скаціна і сабакі. У такім выпадку Чатал-Хююк і Анатолія станавіліся самім раннім цэнтрам прыручэння буйной рагатай скаціны. Перкінс лічыў нават, што няма ніякай дзікай рагатай жывёлы ў найбольш старажытных пластах, а былі гэта прыручаныя жывёлы.[19] Высновы Перкінса у дадзены момант пераглядаюцца спецыялістамі па фауне Луізай Марцін і Нерысай Расэл, якія лічаць, што буйная рагатая скаціна на працягу ўсяго перыяду існавання селішча была дзікай.[3] Апошні вугляродны аналіз паказвае, што буйая рагатая скаціна не з'яўлася асноўнай крыніцай бялку для жыхароў Чатал-Хююка, што супярэчыць першапачатковым здагадкам Джэймса Меларта.[20] Але гэтае пытанне да нашага часу з'яўляецца дыскусійным і яго рашэнне пакуль не замацавана.

Гандаль правіць

Тэрыторыя вакол Чатал-Хююка была бедная рэсурсамі. Побач здабывалі толькі гліну, якая выкарыстоўвалася ў якасці будаўнічага матэрыялу, іншую сыравіну прыносілі здалёк. Прыкладам можа служыць вулканічнае шкло, абсідыян, якое сустракаецца ў вялікай колькасці ў Чатал-Хююке. Археолагі мяркуюць, што жыхары трымалі пад кантролем здабычу кападакійскага абсідыяну і гэтая акалічнасць магла аказваць істотны ўплыў на эканоміку паселішча. Некаторыя навукоўцы нават мяркуюць, што гандаль обсідыянам быў галоўнай крыніцай даходаў для горада.[21] Аднак, кападакійскі абсідыян быў знойдзены ў Паўднёвым Леванте і на беразе Еўфрата ў месцах з датыроўкай яшчэ да з'яўлення Чатал-Хююка, што дае зразумець, што паселішчы на ўсходзе не маглі быць у залежнасці ад паставак абсідыяну з Чатал-Хююка. З дапамогай энэргадысперсійнай рэнтгенофлуарэсцэнтнай спектраметрыі ўдалося даведацца, што абсідыян ў Чатал-Хююк трапляў таксама з двух месцаў на поўдні Кападокіі, Гелу-Даг і Ненцы-Даг, што ў 190 км на паўночны-ўсход ад горада.[12] Бэлькі з хвоі і ядлоўца, якія выкарыстоўваліся жыхарамі ў сваіх дамах, таксама рабілі доўгі шлях — яны, магчыма, былі прывезены з Таўрскіх гор  (руск.). Крэмень пастаўляўся з Сірыі. Выяўлены ракавіны малюскаў з Міжземнага і Чырвонага мора.[2] Гандляавалі абсідыянам жыхары Чатал-Хююка альбо не, але факт знаходжання прывезеных прадметаў дазваляе дапускаць існаванне абмену таварамі і гандлю на далёкія адлегласці.

Грамадская жыццё ў Чатал-Хююке правіць

Аб расслаенні ў грамадстве Чатал-Хююка раскопкі не даюць адказу: усе дамы не надта адрозніваліся па памеры. Акрамя таго, не быў знойдзены ні адзін дом-майстэрня.[22] Таксама не выяўленыя грамадскія плошчы і адміністрацыйныя будынкі.[13] Такім чынам, вельмі верагодна, што паселішча не мела цэнтралізаванага кіравання. Адсутнасць майстэрняў дазваляе меркаваць, што Чатал-Хююк не быў горадам у поўным сэнсе гэтага слова, а хутчэй за ўсё разрослай вёскай.[8]

 
Гліняныя пячаткі

Раней археолагі лічылі, што ў Чатал-Хююке было матрыярхальнае грамадства. Падчас сучасных раскопкаў навукоўцы хацелі вызначыць розніцу ў ладзе жыцця мужчын і жанчын паселішчы, але ніякіх адрозненняў не было знойдзена. Унутры памяшканні былі пакрытыя пластом сажы з печы і каміна. Пры ўдыханні сажа трапляе ў лёгкія, такім чынам яе можна выявіць на рэбрах пахаваных жыхароў. Быў праведзены аналіз рэбраў двух палоў, аднак ён паказаў, што колькасць сажы ў жанчын не адрозніваецца ад колькасці сажы ў мужчын. Такім чынам, жанчыны не праводзілі больш часу ў памяшканні, чым мужчыны. Ізатопны аналіз костак не даў выніку аб розніцы ў дыеце двух палоў. Акрамя гэтага, размяшчэнне магіл ніяк не звязана з палавой прыналежнасцю. Жанчыны і мужчыны, відаць, мелі аднолькавы статус у грамадстве[23][24][25][26].

У мастацкіх аб'ектах маюцца некаторыя адрозненні: на фрэсках у асноўным адлюстраваныя мужчыны, у той час як на статуэтках — жанчыны. Іэн Ходэр сцвярджае, што археалагічныя астанкі не даюць сведчанняў на карысць наяўнасці ў Чатал-Хююке матрыярхату альбо патрыярхату.[11]

У маладых пластах былі знойдзены гліняныя пячаткі. Не зусім ясна, для чаго яны прызначаліся, магчыма, гэта адзнака ўласнасці на аб'екты. Калі гэта так, то здагадкі аб наяўнасці прыватнай уласнасці маюць пад сабой глебу.[1] Хаця дамы знаходзіліся блізка адзін да аднаго, аднак яны не мелі агульных сцен. Кожная сям'я, такім чынам, была адносна незалежнай ад суседзяў і рамантавала дом па сваім жаданні.

У Чатал-Хююке не выяўлена слядоў вайны ці гвалту. Магчыма, гэта было мірнае грамадства альбо горад з'яўляўся крэпасцю. У горад немагчыма было трапіць пасля таго, як былі прыбраныя лесвіцы на вонкавым шэрагу дамоў, так як не было непасрэднага ўваходу ў горад.

Мноства скульптур бычыных галоў і статуэтак тлустых жанчын прымушала археолагаў думаць, што рэлігійная жыццё жыхароў была сканцэнтравана на пакланенні культу быка і культу «Вялікай Маці».[22] Знойдзеныя чэрапы былі пакрытыя алебастрам, што мадэлявала твар, і размаляваныя охрай. Падобныя звычаі вядомыя ў насельніцтва з неалітычных паселішчаў Міжземнамор'я, у тым ліку з Ерыхона і Чаёню (Турцыя). Усё гэта можа гаварыць пра культ чэрапу ў Чатал-Хююке. Паколькі цела асоб з высокім статусам хавалі асобна ад чэрапоў, даследчыкі супаставілі колькасць падобных мужчынскіх і жаночых пахаванняў і выявілі, што яна прыблізна аднолькавая[27]. У сувязі з гэтым даследчыкі 2000-х гадоў выказалі здагадку, што абшчына не была ні патрыярхальнай, ні матрыярхальнай[3], і сэнс выявы жаночых фігур быў іншым, чым пакланенне Багіні-маці[28].

Дзіцячая смяротнасць была вялікай, паколькі дзіцячых магіл знойдзена даволі шмат. Косткі шмат каго з дзяцей ўтрымліваюць прыкметы анеміі, якая, верагодна, была выклікана недаяданнем.[29]

Аналіз зубоў пахаваных людзей паказаў, што ў магілах аднаго дома хавалі людзей, не звязаных біялагічным сваяцтвам.[30]

Значэнне правіць

З-за свайго памеру, архітэктуры, фрэсак і рэльефаў Чатал-Хююк часта характарызуецца як «археалагічная звышновая».[31] Некаторыя навукоўцы раней лічылі, што Чатал-Хююк з'яўляўся найстаражытнейшым горадам у свеце, раннім земляробчым паселішчам і найбуйнейшым населеным пунктам свайго часу. Аднак, у цяперашні час найстарэйшым горадам лічыцца Ерыхон, а ў Тэль Абу-Хурейре на поўначы Сірыі знойдзены самыя старыя сляды зараджэння сельскай гаспадаркі.[31] У Цэнтральнай Анатолі Чатал-Хююк таксама не з'яўляецца найстарэйшым цэнтрам сельскай гаспадаркі, так, у Ашыклы-Хююке знойдзены сляды культурных раслін узростам 8400 г. да н . э. Аднак Меларт даказаў сваімі раскопкамі, што Ўрадлівы паўмесяц (Левант і Месапатамія) не з'яўляецца адзіным цэнтрам неалітычнай рэвалюцыі. Раней, археолагі нават не меркавалі, што Анатоля магла б быць урадлівай глебай для ўзнікнення сельскіх абшчын.

Большасць даследчыкаў перакананыя, што сельская гаспадарка прыйшла ў Еўропу з Анатолі. Некаторыя з іх (як археолаг Колін Рэнфру) пайшлі далей і заяўляюць, што індаеўрапейскія мовы распаўсюджваліся сумесна з экспансіяй сельскай гаспадаркі, а індаеўрапейскую радзіму варта шукаць на Анаталійскім пласкагор'і, гэта значыць у Чатал-Хююке.[32] Дадзеная тэорыя (анаталійскіх гіпотэза) дазваляе лічыць Чатал-Хююк радзімай насельніцтва, мова якога распаўсюдзіўся на большую частку Еўропы і Азіі.

Амерыканскі пісьменнік і этнабатанік Тэрэнс Макена пісаў: «Заключэнне аб тым, што народы Афрыкі з іх культурамі, якія сыходзяць каранямі ў далёкае мінулае, дасягнулі Блізкага Усходу і нейкі час квітнелі там, цалкам лагічнае, і пазбегнуць яго цяжка. Меларта здзіўляе тое, што Чатал-Хююк не пакінуў прыкметнага ўплыву на наступныя культуры ў гэтым раёне. Ён адзначае, што „неалітычныя культуры Анатолі паклалі пачатак земляробству і жывёлагадоўлі, а таксама культу Багіні-Маці — аснове нашай цывілізацыі“[33]. З усёй справядлівасцю можна дадаць: аснове, многімі пакуль што яшчэ адмаўляемай»[34].

Чатал-Хююк як паселішча правіць

Пакуль што, незразумела, чаму людзі выбралі менавіта гэтае месца. Згодна з адной з тэорыяй, мяркуюць, што чалавек засяліў гэтую мясцовасць у сувязі з вядзеннем сельскай гаспадаркі, але знаходкі ў селішчы Ашыклы-Хююк паказваюць, што большасць раслін і жывёл не былі прыручанымі і што пасёлак жыў паляўніча-збіральніцкай культурай.[8] Некаторыя археолагі мяркуюць, што выбар месца быў звязаны не з утылітарным прычынамі, а з перавагамі людзей.

Таксама незразумела, чаму людзі пакінулі Чатал-Хююк. Некаторыя археолагі выказвалі здагадку аб тым, што ішло імклівае скарачэнне паселішчаў 8 тыс. гадоў таму з-за разбурэння мясцовага навакольнага асяроддзя ў выніку празмернага выкарыстання драўніны для будаўніцтва дамоў з вапнай. Але дадзеная тэорыя аспрэчваецца знаходкамі ў маладых пластах Чатал-Хююка — там такі метад будаўніцтва ўжо не ўжываўся.[29]

Багіня-маці правіць

 
Статуэтка «Багіні-маці»

Статуэткі з Чатал-Хююка з тлустымі жанчынамі былі інтэрпрэтаваныя Джэймсам Мелартам як выявы Багіні-маці («Вялікая маці»). Так як многія знаходкі падобных статуэтак на прасторах Еўропы асацыяваліся з матрыярхальнымі строем, то і Чатал-Хююк сталі лічыць матрыярхальнымі. Далей за ўсіх пайшла археолаг Марыя Гімбутас, яна прапанавала тэорыю, што грамадства Чатал-Хююка было тыпова неалітычным («Старая Еўропа»): матрыстычнае (з абсалютнай уладай жанчыны ў сям’і), арыентаванае на роўнасць і ціхамірнае.[11] Такое грамадства было знішчана уварваннем патрыярхальных, іерархічна-арыентаваных, ваяўнічых людзей, якіх Гімбутас ідэнтыфікавала як прадстаўнікоў індаеўрапейскай курганнай культуры.

Ідэя аб Багіні-маці ў мірным матрыстычным грамадстве дала некаторы рэзананс у Нью-Эйдж руху, людзі сталі ездзіць у Чатал-Хююк на паломніцтвы. Былі арганізаваны «Goddess Tours», у ходзе якіх экафеміністкі  (руск.) і прыхільнікі Нью-Эйдж руху прыязджалі ў Чатал-Хююк маліцца і ладзіць танцы па крузе. Асобныя з гэтых наведвальнікаў былі адкрыта абуранымі, што Іэн Ходэр і яго група падвяргалі сумневу фемінісцкія тлумачэнні ладу грамадства Чатал-Хююк.[3]

Музей правіць

Месца адкрыта для наведвання турыстаў, можна ўбачыць копіі знаходак у невялікім музеі, пабудаваным побач з узгоркам. Прысутнічае інфармацыя на англійскай і турэцкай мовах. Можна агледзець рэканструкцыі дамоў і наведаць месца раскопак. Большасць арыгінальных прадметаў з месца раскопак знаходзяцца ў Музеі анаталійскіх цывілізацый у Анкары.

Месца не гэтак папулярна, як, напрыклад, музей Меўляна  (руск.) у Конья, аднак цікавасць да Чатал-Хююка расце, кожны год яго наведваюць каля 13 тыс. чалавек.[35] Чатал-Хююк на працягу некалькіх гадоў быў у папярэднім спісе Турцыі ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА[35] і быў прыняты ў 2012 годзе.[36]

Галерэя правіць

Заўвагі правіць

  1. а б в г д е ё ж Ian Hodder. Çatalhöyük.
  2. а б в Trevor Watkins.
  3. а б в г д е ё Balter, Michael (2005). The Goddess and the Bull. New York: Free Press. pp. 127. ISBN 0-7432-4360-9. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  4. а б в Kleiner, Fred S. (2006). Gardner's Art Through the Ages: The Western Perspective: Volume 1 (Twelfth ed.). Belmont, California: Wadsworth Publishing. pp. 12–4. ISBN 0-495-00479-0. {{cite book}}: Невядомы параметр |coauthors= ігнараваны (прапануецца |author=) (даведка); Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  5. Hans Helbæk First Impressions of the Catal Huyuk Plant Husbandry // Anatolian Studies. — 1964. — № 14. — С. 121–123.
  6. Bernhard Brosius.
  7. Анастасия Тарасова. Наследник Шлимана.
  8. а б в г Michael Balter The First Cities: Why Settle Down?
  9. "Recond number of experts to take part in Catalhoyuk excavations". Turkish Daily News. 2006.
  10. а б в г д Christoffer Edens. Çatal Hüyük, The Story of Archaeology. 
  11. а б в г Ian Hodder Women and Men at Çatalhöyük // Scientific American. — 2004. — № 1. — С. 67–73. Памылка ў зносках: памылковы тэг <ref>; імя ":6" вызначана некалькі разоў з розным зместам
  12. а б в T. Carter & M. S. Shackley Sourcing obsidian from neolithic Çatalhöyük (Turkey) using energy dispersive X-ray fluorescence // Archaeometry. — 2007. — № 49 (3). — С. :437–454.
  13. а б в Ian Hodder This old house // Natural History Magazine. — 2006.
  14. James Mellart. Çatal Hüyük: A Neolithic Town of Anatolia. 
  15. Roger Highfield Oldest' wall painting looks like modern art // Telegraph.co.uk. — 2007.
  16. Aisling Irwin Turkish wall painting 'is first news story' // Telegraph.co.uk. — 1997. — № 28. july.
  17. A bird’s eye view — of a leopard’s spots.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2013. Праверана 26 лістапада 2016.
  18. Sonya Atalay. Back to clay balls(недаступная спасылка) (25 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 26 лістапада 2016.
  19. Dexter Perkins Jr. Fauna of Çatal Hüyük: Evidence for Early Cattle Domestication in Anatolia // Science. — 1969. — № 164(3876). — С. 177-179.
  20. M. P. Richards, J. A. Pearson, T. I. Molleson, Nerissa Russell og Louise Martin Stable Isotope Evidence of Diet at Neolithic Çatalhöyük, Turkey" // Journal of Archaeological Science. — 2003. — № 30(1). — С. 67–76.
  21. Fernand Braudel.
  22. а б Anne Marie Carstens Çatalhöyük // SFINX. — 2006. — № 2.
  23. Leften Stavros Stavrianos (1991). A Global History from Prehistory to the Present. New Jersey, USA: Prentice Hall. ISBN 0133570053. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  24. R Dale Gutrie (2005). The Nature of Paleolithic art. Chicago: University of Chicago Press. ISBN 0226311260. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |ISBN= і |isbn= specified (даведка)
  25. Fielder, Christine. Sexual Paradox:Culture. Sexual Paradox: Complementarity, Reproductive Conflict and Human Emergence. Christine Fielder and Chris King (8 сакавіка 2004). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 26 лістапада 2016.
  26. Museum of Antiquites web site Архівавана 21 лістапада 2007. (accessed February 13, 2008).
  27. Hodder, Ian (2008-01-17). "A Journey to 9000 years ago". Архівавана з арыгінала 23 мая 2008. Праверана 2008-08-07. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 23 мая 2008. Праверана 26 лістапада 2016.
  28. Hodder, Ian. New finds and new interpretations at Çatalhöyük. Çatalhöyük 2005 Archive Report. Catalhoyuk Research Project, Institute of Archaeology (8 сакавіка 2005). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2012. Праверана 26 лістапада 2016.
  29. а б Michael Balter A Long Season Puts Çatalhöyük in Context // Science. — 1997. — № 286(5441). — С. 890–891.
  30. M. A. Pilloud & C. S. Larsen Official" and "practical" kin: Inferring social and community structure from dental phenotype at Neolithic Çatalhöyük, Turkey // American Journal of Physical Anthropology. — 2011. — № 145. — С. 519–530.
  31. а б Peter K. A. Jensen.
  32. Michael Balter Search for the Indo-Europeans // Science. — 2004. — № 303. — С. 1323–1326.
  33. Mellaart.
  34. Теренс Маккенна. Архівавана 10 жніўня 2009.
  35. а б globalheritagefund. GHF: Çatalhöyük (7 чэрвеня 2007 г.).
  36. Søren Bygbjerg (3. juli 2012). "Her er verdens nye kulturarv". DR. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Літаратура правіць

  • Мелларт Дж.  Древнейшие цивилизации Ближнего востока. Пер. с англ. и комментарий Е. В. Антоновой. Предисл. Н. Я. Мерперта. Изд-во «Наука». М., 1982. 149 с. с ил.
  • Mellaart James. Catal-Huyuk. A Neolithic town in Anatolia. Thames & Hudson. 1967. 233 с.

Спасылкі правіць