Чачотка звычайная

Чачотка звычайная (Carduelis flammea) — пеўчая птушка сямейства ўюрковых.

Чачотка звычайная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carduelis flammea (Linnaeus, 1758)

Сінонімы
  • Acanthis flammea
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179230
NCBI  54769
EOL  1051077

Апісанне правіць

Даўжыня цела 12-14,5 см, размах крылаў 20-25 см. Афарбоўка карычнева-аліўкавая, чырвоны лоб, вакол дзюбы чорная аблямоўка, 2 светлыя паласы на крыле і жоўтая дзюба. Самец з чырвонымі грудзьмі і надхвосцем.

Пашырэнне правіць

Арэал: паўночная частка Галарктыкі, у Еўропе, акрамя гэтага, Брытанскія астравы, Бельгія, Галандыя, Данія, а таксама жыве ў гарах Цэнтральнай Еўропы (Альпы, Вагезы, Юра, Шварцвальд, Ардэны, Судзеты, Татры і Усходнія Карпаты).

Біятоп: тундра з кустамі і карлікавымі бярозамі, лесатундра і рэдкая тайга, тарфянікі з групамі кустоў, бяроз і вербаў. У Нарвегіі насяляе бярозавыя гаі далёка ад узбярэжжа мораўда 1000 м над у.м. (як сухія, так і забалочаныя мясціны, парослыя вярбой і бярозай). У Вялікабрытаніі галоўным чынам жыве ў рэдкіх нізкіх лясах, часта на схілах гор на верасовых пустках, палях і маладых насаджэннях хваёвых раслін. У Швейцарыі — пераважна субальпійскія хваёвыя лясы вышэй за 1400 м на мяжы альпійскіх лугоў і пашаў. Восенню і ўзімку насяляе адкрытыя тэрыторыі з групамі кустоў і ўскрайкіалешнікаў.

Аселая, часткова вандроўная; часам адбываюцца інвазіі. Месца зімовак у межах гнездавога арэала, а таксама Паўднёвая і Заходняя Еўропа, Азія і Паўночная Амерыка, у месцах, прылеглых на паўднёвых да межаў арэала. На Беларусі не гняздзіцца, але бывае звычайнай на зімоўцы, у час качовак або транзітных міграцый.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо ладзіць у кусце або на дрэўцы, у развілцы ніжніх галін каля ствала, рэдка на зямлі. Яно шарападобнае, аснова з тонкіх яловых і бярозавых галінак, сцёблаў раслін і лісця. Знешняя частка гнязда з карэньчыкаў і травяністай расліннасці, кавалкаў кары; унутраная — з карэньчыкаў, травы, воўны і расліннага пуху (вельмі шчыльнагана дне гнязда). Высцілка даволі багатая, з расліннага пуху, шэрсці, валосся, часта з прымессю пёраў.

Яйкі (4-6, часам 3-7) з даволі вострым вузейшым канцом, бела-блакітнаватыя або светла-блакітна-зялёныя. Глыбокія плямкі ружовыя, ружова-фіялетавыя або ржава-чырвоныя; паверхневыя — кармінавыя, пурпурова-карычневыя або вішнёвыя (часта плямак больш вакол шырокага канца).

Падвіды правіць

  • C. f. flammea — Паўночная Еўропа, Паўночная Азія, Аляска, Канада;
  • С. f. cabaret — Альпы, Гебрыды, Брытанскія астравы, ад паўннёвага захаду Францыі да поўдня Швецыі і паўночнага захаду Нарвегіі;
  • С. f. islandica — Ісландыя;
  • Acanthis f. rostrata — поўдзень Грэнландыі;
  • C. f. fuxcescens — паўднёва-ўсходняя частка Лабрадора і Зямля Бафіна.

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.