Ча́я (руск.: Ча́я[1][2]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Томскай вобласці, левы прыток ракі Об.

Чая
руск. Чая
Характарыстыка
Даўжыня 194 км
Басейн 27 200 км²
Расход вады 84 м³/с
Вадацёк
Выток зліццё рэк: Бакчар і Парбіг
 • Каардынаты 57°36′45″ пн. ш. 82°17′35″ у. д.HGЯO
Вусце Об
 • Каардынаты 58°16′55″ пн. ш. 82°37′35″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Об → Обская губа → Карскае мора
Краіна
Рэгіён Томская вобласць
Код у ДВР 13010500112115200022991
physical
Чая (прыток Обі)
Чая (прыток Обі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Даўжыня ракі 194 км, разам з ракой Бакчар — 542 км. Плошча вадазбору 27 200 км². Утвараецца Чая зліццём рэк Бакчар і Парбіг каля сяла Усць-Бакчар. Працякае па нізіннай мясцовасці. Упадае ў Об двума рукавамі. Сярэдні расход вады складае 84[2] м³/с, сярэдні шматгадовы сцёк — 2,651[2] км³/год. Жыўленне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. Рака суднаходная на адлегласці 172 км (ад вусця да сяла Усць-Бакчар)[3].

Прытокі: Парбіг, Бакчар, Нюрса, Ікса, Максуга, Майга, Алдыганка і іншыя[3]. У басейне ракі возера Клюквенскае[3].

Зноскі

  1. Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 627. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)
  2. а б в Рулёва С. Н., Завадский А. С. Чая // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
  3. а б в Река Чая // Государственный водный реестр РФ (руск.)

Літаратура правіць

  • Чая // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 627. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

Спасылкі правіць