Чорнае (возера, басейн Обалі)

Чорнае возера — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Обаль, на мяжы з Невельскім раёнам Пскоўскай вобласці Расіі.

Чорнае возера
Морфаметрыя
Даўжыня 2,83 км
Шырыня 0,78 км
Плошча 1,56 км²
Аб’ём 0,0016 км³
Даўжыня берагавой лініі 7,56 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1 м
Гідралогія
Салёнасць 0,07 ‰
Празрыстасць 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 4,96 км²
Упадаюць пратока
Выцякаюць ручай Чарнуя
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Чорнае возера (Беларусь)
Чорнае возера
Чорнае возера
Чорнае возера (Віцебская вобласць)
Чорнае возера
Чорнае возера
Map

Плошча паверхні возера 1,56 км². Даўжыня 2,83 км, найбольшая шырыня 0,78 км. Глыбіня возера дасягае 2,5 м, сярэдняя каля 1 м.
Катлавіна Чорнага возера тэрмакарставага тыпу, складаецца з двух плёсаў. Схілы катлавіны невыразныя. Вышыня схілаў у паўднёвай частцы возера да 30 метраў. Берагавая лінія звілістая. Берагі сплавінныя, на поўдні, паўднёвым ўсходзе і паўночным захадзе нізкія пясчаныя і тарфяністыя. На захадзе і поўначы заходняга плёса і вакол усходняга плёса пойма шырынёй 50—300 метраў. Дно возера плоскае і выслана сапрапелем. Найбольшыя глыбіні ў цэнтры заходняга плёса. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана пратокай з возерам Белае, выцякае ручай Чарнуя ў возера Іса.
Возера зарастае па ўсёй плошчы (рдзесты, эладэя, рагаліснік і інш.). Уздоўж берагоў у асобных месцах палосай шырынёй 10—30 м растуць трыснёг, чарот і хвошч.

У возеры водзяцца шчупак, плотка, джгір, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Чорнае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 342. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: Белкартография, 2010. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)

Спасылкі правіць