Чубу́т[1] (ісп.: Río Chubut) — рака ў Патагоніі, у паўднёвай частцы Аргенціны.

Чубут
ісп. Río Chubut
Характарыстыка
Даўжыня 810 км
Басейн 138 000 км²
Расход вады 30 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Патагонскія Анды
 • Каардынаты 41°58′49″ пд. ш. 71°08′55″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 43°20′33″ пд. ш. 65°03′13″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна
Рэгіён Чубут
physical
Чубут (рака)
Чубут (рака)
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва ракі паходзіць ад слова chupat на мове народа тэўэльчэ (ісп.: Tehuelche), што азначае «празрысты».

Даўжыня ракі 810 км, плошча вадазбору — каля 138 000 км². Рака бярэ пачатак на ўсходніх схілах Патагонскіх Анд і ўпадае паблізу горада Расон ў Атлантычны акіян, перасякаючы па шляху Паўпустынныя плато. Сярэдні расход вады каля 50[1] м³/с. Галоўны прыток ракі — Рыа-Чыка. На невялікім адрэзку рака працякае па правінцыі Рыа-Негра, на астатнім працягу — па аднайменнай правінцыі.

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць